Зачынілі станцыю метро «Пятроўшчына», — паведамляе карэспандэнтка «Нашай Нівы» Аксана Рудовіч, — Людзей запусцілі, а потым сказалі выйсці. Узніклі пратэсты, ропат. Людзі патрабуюць вярнуць грошы за жэтоны і гудуць: «Колькі можна гэтыя вучэнні рабіць, дайце нармальна даехаць!».
Нагадаем, што сёння, у прамежак часу з 12:50 да 13:25 не працавала метро, рух цягнікоў спыніўся. Людзей прасілі пакінуць платформы. Як высветлілася пазней, паводле МНС, адбылося замыканне электрашчыта на станцыі метро «Усход».
Каментары