Усяго патроху66

Першае шоу Cirque du Soleil у Мінску прайшло пры фантастычным аншлагу — фотарэпартаж

Знакаміты канадскі Cirque du Soleil распачаў чатырохдзённыя гастролі ў Мінску. «Наша Ніва"адправілася на першае шоу.

Квіткі на шоу Alegria раскупленыя, прынамсі на першы дзень — «Мінск-Арэна», плошча якой з-за дэкарацый зменшылася амаль удвая, запоўнена цалкам: нават месцы на верхатуры, пад купалам, якія звычайна пустуюць, прададзены.

Alegria — гэта не звыклае для нас цыркавое шоу: па-першае, у яго ёсць сюжэт. Тут важна заўважыць, што сачыць за сюжэтам абсалютна неабавязкова, кожны ўспрымае Alegria па-свойму:

для кагосьці гэта гісторыя фантастычнай краіны, уладу ў якой дзеляць старое і маладое пакаленні, а для кагосьці — набор акрабатычных нумароў найвышэйшага пілатажу плюс гумарыстычныя інтэрмедыі.

Апісваць Cirque du Soleil — гэта ўсё адно што імкнуцца апісаць балет.

Але калі ў апошнім ёсць каноны, дык тут каноны створаны самімі артыстамі. Часам плынь інфармацыі, якая ідзе са сцэны настолькі высокая і хуткая, што вока не можа ахапіць усёй карціны адначасова.

Глядач не заўважае, як падлога пераўтвараецца ў батут, як «храмавы» купал над сцэнай запаўняецца новымі персанажамі.

Alegria, як расказвала падчас экскурсіі па цырку менеджар Ванэса, гэта не проста гумарыстычнае шоу, бо глядач у пэўны момант адчуе і тугу, і радасць, і нават адзіноту.

Калі адзін з персанажаў апынаецца ў самоце падчас завірухі, то спалучэнне жывой музыкі і папіроснай паперы, якой, як падчас Хаўера, накрывае гледачоў, насамрэч настройвае на сентыментальны лад.

Феномен Cirque du Soleil становіцца зразумелым, асабліва калі ўлічыць, што ў 1984-м усё пачыналася ледзь не як вулічны спектакль з удзелам акрабатаў і хадулістаў.

Alegria існуе з 1994 г., а ў свеце прайшло болей за 5000 шоу толькі гэтай праграмы, на якую прыйшло болей за 10 мільёнаў чалавек.

Таму губляць шанец пабачыць Cirque du Soleil жыўцом не варта, асабліва аматарам цырка.

Адзінае, што пасля выступу канадскага цырка некаторыя калектывы, якія найчасцей можна пабачыць у нашых краях, будуць выглядаць, як «заўцэха наш таварыш Сацікаў, нядаўна ў клубе так скакаў».

Каментары6

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць