Эканоміка11

Белтэлерадыёкампанія сышла пад Газпрам?

Белтэлерадыёкампанія аддала свае рэкламныя продажы найбуйнейшаму медыясэлеру СНД ТАА «Алькасар Медыя Сэрвіс» - афіляванай структуры Газпрама.

Белтэлерадыёкампанія падпісала з «Алькасар Медыя Сэрвіс» дамову, згодна з якой з 1 студзеня 2014 г. гэтая расійская кампанія будзе ўпаўнаважаная ажыццяўляць угоды на аказанне паслуг па размяшчэнні рэкламы ў эфіры тэлеканалаў Беларускага тэлебачання. Дамову падпісалі 26 верасня 2013 года.

Варта адзначыць, што «Алькасар Медыя Сэрвіс» - гэта афіляваная структура Газпрама, які апошнім часам вельмі актыўна пускае карані ў Беларусі.

У 2007 годзе холдынг «Газпрам-медыя» прыступіў да стварэння на базе «НТВ-медыя» новай структуры, якая павінная была скласці канкурэнцыю на расійскім рынку групе кампаній «Відэа Інтэрнэшнл» - самаму буйному прадаўцу рэкламы на расійскіх медыйных пляцоўках.

У выніку кампаніі «НТВ-медыя» і «Алькасар» стварылі новага буйнога медыясэлера - сумеснае прадпрыемства «Алькасар-медыя», якое тут жа пачало перадзел расійскага рынка рэкламы. Сёння кампанія ў кансорцыуме з «Газпрам Медыя Холдынг» ажыццяўляе продаж рэкламы на каналах НТВ і ТНТ, забяспечвае рэкламны эфір каналаў «ТБ-Цэнтр», «Звязда», «Мір», а таксама групы тэлеканалаў для спадарожнікавага і кабельнага вяшчання, якія належаць Red Media Group і тэлекампаніі «Стрым». Падраздзяленне, якое займаецца інтэрнэт-продажамі, рэалізуе рэкламны трафік больш чым трыццаці сайтаў: інтэрнэт-сэрвісаў карпарацыі Microsoft і пляцовак з пула кампаніі Gazprom - Media Digital.

У 2008 годзе група «Алькасар» выйшла на рэкламны рынак краін СНД, а цяпер - і на беларускі рынак. Рэакцыі мясцовых медыясэлераў на прыход новага гульца пакуль няма. Але ім сапраўды трэба турбавацца, улічваючы, што Газпрам прыходзіць у Беларусь сур'ёзна і надоўга. Цалкам верагодна, што, пачаўшы з адной з найбуйнейшых рэкламных пляцовак, «Алькасар Медыя Сэрвіс» вельмі хутка падбярэ пад сябе і ўсе астатнія. Пры гэтым, улічваючы расійскія абароты кампаніі, канкурэнцыю яму на беларускім рынку змогуць скласці вельмі і вельмі нямногія.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць