Улада4747

Рух за Свабоду прапануе вынесці на рэферэндум пытанне аб далучэнні да Еўрасаюза

Рух за Свабоду, кампанія «Гавары праўду» і Партыя БНФ працягваюць ініцыятыву «Народны рэферэндум». Кожная з арганізацый склала свае прапановы пытанняў для вынясення на агульнанацыянальнае абмеркаванне. Тры арганізацыі маюць намер зладзіць збор подпісаў за рэферэндум па пэўным коле пытанняў.

Рух »За Свабоду» склаў свой спіс прапановаў, як паведамляе прэс-служба арганізацыі, «на аснове сустрэч з насельніцтвам і анкетавання сябраў арганізацыі».

Агучаны шэсць самых рэйтынгавых пытанняў.

1. Ці згодныя Вы з тым, што кіраўнікі выканаўчай улады (мэры гарадоў, старшыні гар- і аблвыканкамаў) павінны наўпрост абірацца грамадзянамі Беларусі, што жывуць на адпаведных тэрыторыях?

2. Ці згодныя Вы з тым, што адна асоба не можа быць прэзідэнтам Беларусі больш за два тэрміны?

3. Ці згодныя Вы з тым, што важныя рашэнні ў жыцці краіны (ад прыватызацыі буйных прадпрыемстваў і будаўніцтва АЭС да ўдзелу ў палітычных ці ваенна-палітычных саюзах) павінны прымацца на мясцовых ці ўсебеларускіх рэферэндумах?

4. Ці згодныя Вы з тым, што Беларусь павінна ўзяць курс на далучэнне да Еўрасаюза?

5-6. Ці падтрымліваеце Вы ўвядзенне ў Беларусі права прыватнай уласнасці на зямлю?

Ці трэба ў Беларусі адмяніць смяротнае пакаранне?

Нагадаем, днямі свае пытанні на «Народны рэферэндум» назвала Партыя БНФ.

Канчатковы агульны спіс з 10 пытанняў будзе складзены да 24 кастрычніка.

Затым на працягу двух тыдняў спіс будзе скарочаны да пяці пазіцый і пачнецца збор подпісаў у падтрымку вынясення гэтых пытанняў на рэферэндум.

Варта адзначыць, што ні разу яшчэ Лідзія Ярмошына і ЦВК не дазволілі правядзення рэферэндуму, ініцыяванага грамадзянамі.

Каментары47

Цяпер чытаюць

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў6

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На МТЗ вырашылі завесці ўласнага маскота2

Чаму муху так цяжка злавіць? Навукоўцы даюць аргументаваны адказ4

На Камароўцы прадаюць маладую бульбу. Праўда, цэны касмічныя2

«Ставяцца як да смецця». Беларус-акупант пакалечыўся на фронце, а цяпер памірае ў курскай бальніцы без дапамогі29

60% супрацоўнікаў беларускіх кампаній незадаволеныя сваім заробкам

Адзіны ў Расіі вытворца шкловалакна пасля атакі ўкраінскіх дронаў не працуе ўжо хутка год1

МАРГ далучыла да пагаднення аб прасоўванні беларускіх тавараў новых буйных гульцоў. Сярод іх — уладальнік «Табакерак»

«Драгічынскае мора»: у горадзе падтапіла месцы, дзе раней не прыбралі снег2

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў6

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць