Эканоміка44

Cкараціўся продаж гарэлкі

У студзені—верасні продаж гарэлкі ў Беларусі скараціўся на 11,7% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Паводле звестак Белстата, летась назіраўся рост продажу гэтага алкагольнага напою.

За дзевяць месяцаў прададзена 7 млн. 913,2 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб'ёме продажу алкаголю склала 46,8% (у студзені—верасні 2012 года — 49,7%).

У студзені—верасні 2013 года праз рознічную (гандлёвую) сетку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 17 трлн. рублёў, што ў рознічным тавараабароце гандлю складае 11,5%.

Піва за дзевяць месяцаў гэтага года прададзена 27 млн. 973,5 тыс. дал, што на 5,8% больш за аналагічны леташні паказчык. Доля гэтага напою ў агульным аб'ёме продажу алкаголю склала 16,5% (за студзень—верасень 2012-га — 14,6%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 1 млн. 124,9 тыс. дал (на 22,8% менш), вінаградных він — 2 млн. 621,5 тыс. дал (на 13,5% больш), пладовых він — 8 млн. 467,8 тыс. дал (на 4,3% менш). Пладовыя віны занялі 22,5% у аб'ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені—верасні 2012 года — 22,1%).

Каньяку і брэндзі прададзена 265,2 тыс. дал (на 48,9% больш), пеністых він і шампанскага — 955 тыс. дал (на 6,1% менш), слабаалкагольных напояў — 666 тыс. дал (на 2,7% больш).

Усяго ў абсалютным алкаголі прададзена 6 млн. 764,1 тыс. дал алкагольных напояў і піва (на 6,3% менш).

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць