Музыка1010

«Стары Ольса» прэзентаваў альбомны сінгл – песню «Ave Maria»

5 лістапада ў страўні «Камяніца» «Стары Ольса» зладзіў прэс-канферэнцыю з нагоды выхаду новага альбому.

Паводле заснавальніка і лідара гурту Змітра Сасноўскага, за пяць гадоў, пакуль музыкі не выбіраліся да студыі, у іх назапасілася шмат цікавага матэрыялу.

Разам з тым, багата чаго змянілася ў лепшы бок, у тым ліку і ў плане магчымасцяў для гуказапісу. У прыватнасці, свой новы альбом «Santa Maria» гурт запісаў у мінскай студыі «Sound Flowers», размешчанай не абы-дзе, а ў Шабанах. Звядзенне ж запісу адбывалася ў прыватнай студыі ў Гомелі.

Дарэчы, гэта першы альбом у гісторыі гурту, запісаны ўласнымі высілкамі, без удзелу прадзюсараў і мэнеджараў, што, аднак, ані адбілася на якасці запісу – уражанні самыя найлепшыя.

Напрацаваны пяцігадовы матэрыял тэматычна падзелены на дзве часткі. Першая, якая і ўтварае змест новага альбому, складаецца з аўтарскіх твораў сярэднявечных кампазітараў. Да другой часткі аднеслі рыцарскія і застольныя песні, яе плануецца выдаць асобным альбомам на пачатку наступнай восені.

Дагэтуль за ўсю гісторыю гурту ў творчым арсенале музыкаў былі толькі два рэлігійныя творы. Яшчэ адной асаблівасцю новага альбому ёсць тое, што ў яго ўвашлі дзве новыя песні рэлігійнага кшталту: «Ave Maria» («Заспявай адзінай Панне»,15 ст.) і «Маці Каралева» («Santa Maria», 13 ст.), апошняя з якіх і дала назву альбому.

Не зважаючы на розныя погляды і прыхільнасці ўдзельнікаў гурту, надалей будзе ўдзяляцца адпаведная і належная ўвага рэканструкцыі духоўнай музычнай спадчыны, якой насамрэч захавалася нашмат больш, чым свецкай музыкі.

Удзельнікі расказалі і пра прыкметную эвалюцыю ў плане засваення выканання старадаўняй музыкі, напрацаваную цягам шматгадовых выступаў і сустрэчаў з музыкамі з розных краінаў.

Кожны часавы музычны перыяд мае ўласную стылістычную гукавую і ладавую асаблівасць. Аднак, на думку спадара Змітра Сасноўскага, строга аўтэнтычнае выкананне можа быць не зусім прыхільна ўспрынятае і зразуметае паспалітымі слухачамі.

Апрача гэтага, «Стары Ольса» часцяком звяртаецца да імправізацыяў і варыяцыяў вакол музычнае тэмы, што, не ў апошнюю чаргу дзякуючы бубначу, часцяком вызначаюць як «сярэднявечны рок-н-рол».

На пытанне журналістаў, ці плануе гурт рабіць пераклады твораў са сваёй праграмы на расейскую мову, адказ быў адмоўным. У саміх расейцаў на самай справе багатая музычная спадчына, але яны чамусьці перадусім акцэнтуюць увагу на казацкіх спевах і вясковым фальклоры.

Іхняя ўвага да Сярэднявечча не сягае далей класіцызму, дый тое адно ў межах акадэмічных колаў. Пры гэтым расейская грамада вельмі ўдзячна рэагуе на творчасць «Старога Ольсы»: музыкі былі шчыра ўражаныя, калі на канцэрце ва Ульянаўску маладзёны танчылі і імпэтна падпявалі беларускія спевы.

Таму ў перспектыве, калі і будзе падрыхтаваная песня па-расейску, то гэта будзе ўласна расейскі сярэднявечны твор – у якасці эксперыменту і дакору нашым усходнім суседзям.

Таксама быў згаданы і славуты лацінамоўны «Гімн студэнтаў» (Gaudeamus), які ствараўся ў корчмах і гарадскіх пляцах як гімн бесклапотнага адпачынку і весялосці, а ў наш час чамусьці спяваецца ў акадэмічных установах.

Пачуць яго ў апрацоўцы і выкананні музыкаў таксама можна будзе падчас канцэрту.

***

Нагадаем, што прэзентацыя новага альбому гурту «Стары Ольса» адбудзецца 17 лістапада а 19-ай гадзіне ў ДК МАЗ.

Кошт квіткоў – ад 70 да 120 тыс. рублёў. Даведкі па тэлефоне: 375 29 649 08 88.

 

 

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць1

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі застаўся ўсяго адзін прыватны дзіцячы садок5

ГУБАЗіК затрымаў групу сектантаў «Метагалактыка»4

20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца48

Следчы камітэт палохае наступствамі за святкаванне Дня Волі15

Атакаваная газавымяральная станцыя «Суджа» ў Курскай вобласці7

Каралеву бурлеску ўсёй Масквы збілі 8 сакавіка проста падчас выступу5

У 45 гадоў памёр начальнік з Ленінскага РАУС Магілёва13

Чаму мы ўлюбляемся? Навукоўцы абвяргаюць стэрэатыпы16

185 гадоў таму нарадзіўся Францішак Багушэвіч — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць1

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць