Усяго патроху33

31 снежня ў Беларусі будзе працоўным днём? Дзяржава не можа спланаваць бліжэйшы месяц

Згодна з графікам непрацоўных дзён на 2013 год апошняй святочнай датай з'яўляецца серада 25 снежня. У наступную сераду настане 1 студзеня. Але як будуць адпачываць беларусы ў гэты перыяд, да гэтага часу не вядома.

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны «Салідарнасці» паведамілі: праект пастановы аб пераносе працоўных дзён у 2014 ўнесены ў Савет Міністраў яшчэ ў кастрычніку. «Чакаем, — адзначылі ў ведамстве».

А вось 31 снежня (аўторак) будзе скарочаным працоўным днём:

— Пераносу не будзе. Гэта не прадугледжана пастановай Саўміна аб пераносе працоўных дзён на 2013 год.

Год таму, між іншым, пераносы на 2013 г. былі зацверджаны Саўмінам 2 лістапада. Чаму цяпер маўчыць урад — незразумела.

Журналіст «Салідарнасці» Руслан Гарбачоў зазначае, што такая сітуацыя моцна раздражняе:

«Мяне не хвалюе, ці будуць навагоднія выходныя доўгімі альбо кароткімі. Мяне хвалюе, што за месяц да Новага года я не магу нічога спланаваць. Не магу дамовіцца з сябрамі і блізкімі аб сумесным адпачынку. Не магу забраніраваць месца ва ўмоўным рэстаране. Не магу купіць білет у Вільню, Львоў ці Санкт-Пецярбург. Бо я не ведаю, колькі дзён будуць непрацоўнымі».

«Расіяне даведаліся, як будуць адпачываць ў 2014-м у пачатку гэтага лета. Нашы суседзі маглі спланаваць выходныя за паўгода наперад! Святочныя дні ў іх, да ведама, працягнуцца з 1 па 8 студзеня.

«Я спрабую знайсці лагічнае тлумачэнне дзеянням урада, але прыходжу да думкі, што дзяржаве проста напляваць на сваіх грамадзян. З сітуацыяй вакол непрацоўных дзён яна дэманструе такое стаўленне не першы раз».

«Напярэдадні 2012 года беларусаў да апошняга адпраўлялі на працу 2 студзеня. І толькі ўвечары 29 снежня Аляксандр Лукашэнка «у сувязі са шматлікімі зваротамі» вырашыў «рэкамендаваць кіраўнікам працоўных калектываў па іх меркаванні» аб'явіць 2 студзеня выхадным».

«Затым яшчэ некалькі разоў здаровы сэнс уладаў зладзіў сабе выходныя. У мяне ёсць ўстойлівае адчуванне, што мае блізкія і сябры ў разы арганізаванейшыя гэтай дзяржавы, якая не бачыць далей уласнага носа.

Якая, нафіг, мадэрнізацыя, як вы збіраецеся прывесці ў прытомнасць «Барысаўдрэў», калі не можаце спланаваць для краіны бліжэйшы месяц?»

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць