Свет

Немцам цяпер будуць плаціць не менш за 8,5 еўра ў гадзіну

Дзве найбуйнейшыя партыі Германіі — Сацыял-дэмакратычная і саюз ХДС/ХСС — афіцыйна абвясцілі пра дасягненне кампрамісу па асноўных параметрах эканамічнага курсу, што дазволіць сфармаваць новы ўрад.

Адной з галоўных умоў названа ўвядзенне адзінага для краіны мінімальнага ўзроўню пагадзіннай аплаты працы памерам 8,5 еўра [з кастрычніка ў Беларусі мінімальны пагадзінны заробак складае 0,7 еўра — НН].

Зараз у кожным рэгіёне прымяняецца ўмоўны паказчык «мінімальны ўзровень жыцця», аналаг пражытачнага мінімуму ў Беларусі, і гарантуе яго не працадаўца, а дзяржава.

Яго ўзровень на ўсходзе краіны прыкметна ніжэйшы, чым у заходняй частцы.

Паводле ацэнак German Institute for Economic Research, зараз да новага мінімуму ў Германіі недацягваюць заробкі прыкладна 25% жанчын і 15% мужчын.

Сярэдні заробак у Германіі цяпер па краіне складае 9,62 еўра ў гадзіну, нізкааплатнымі работнікамі лічацца тыя, хто атрымлівае менш за 6,35 еўра за гадзіну — гэта пятая частка ўсіх занятых.

Між тым праціўнікі ўвядзення мінімальнай пагадзіннай аплаты працы асцерагаюцца росту беспрацоўя ў краіне, звязваючы яе нізкі цяперашні ўзровень (5,2 % у верасні супраць 12,2 % у сярэднім па краінах зоны еўра) з больш гнуткім фарміраваннем заробкаў супрацоўнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць