Грамадства66

Мітрапаліт Філарэт — супраць смяротнага пакарання

Пра гэта кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы адказаў у лісце на зварот Тамары Сялюн, чыйго сына прыгаварылі да найвышэйшай меры пакарання.

Мітрапаліт Філарэт падкрэсліў, што БПЦ выступае супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

У лісце за подпісам мітрапаліта, які цытуе праваабарончы сайт «Вясна», гаворыцца: «Беларуская праваслаўная царква прыкладае намаганні, каб смяротныя прысуды ў нашай краіне не выконваліся, што цалкам адпавядае палажэнням, выкладзеным у «Асновах сацыяльнай канцэпцыі Рускай праваслаўнай царквы. Хрысціянскае маральнае выхаванне выхавала ў свядомасці людзей адмоўнае стаўленне да смяротнага пакарання. Адмена смяротнага пакарання дае больш магчымасцяў для пастырскай працы з тым, хто аступіўся, і для яго ўласнага пакаяння».

Ліст мітрапаліта Філарэта накіраваны таксама ў камісію па памілаванні пры Адміністрацыі прэзідэнта. Ён далучаны да матэрыялаў справы Паўла Селюна і будзе ўлічаны пры разглядзе хадатайніцтва аб памілаванні.

Як паведамлялася раней, сёлета 12 чэрвеня Гродзенскі абласны суд прызнаў Паўла Селюна вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: забойства дзвюх асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю, крадзеж; здзек з трупаў, крадзеж асабістых дакументаў. Па сукупнасці злачынстваў Селюна прысудзілі да смяротнай кары. Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд.

Маці асуджанага, як і ён сам, звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні. Таксама Павел Сялюн праз свайго прадстаўніка Андрэя Палуду звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць