Ніхто з высокапастаўленых французскіх прадстаўнікоў улады, у тым ліку прэзідэнт Франсуа Алянд, не прыедзе на зімовую Алімпіяду ў Сочы, паведаміў міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус.
Фабіус абвясціў пра гэта ў эфіры французскага радыё, але не стаў тлумачыць падрабязнасці і распавядаць пра прычыны рашэння.
Праваабаронцы заклікаюць лідараў краін байкатаваць Гульні, каб выказаць пратэст супраць парушэнняў правоў чалавека ў Расіі, у тым ліку праз закон аб забароне прапаганды нетрадыцыйных сэксуальных адносін сярод непаўналетніх, які быў успрыняты як атаку на расійскую ЛГБТ -супольнасць.
На мінулым тыдні прэзідэнт Германіі Ёахім Гаўк паведаміў расійскім уладам, што ён не паедзе на Алімпіяду ў Сочы.
Улетку з заклікам да байкоту Алімпіяды выступіў англійскі пісьменнік і акцёр Стывен Фрай, параўнаўшы гульні ў Сочы з Алімпіядай з гітлераўскай Германіяй у 1936-м.
А вось прэм'ер Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран не падтрымаў ідэю байкоту Алімпіяды.
Каментары