Украіна не ставіць перад сабой задачу перагляду палажэнняў Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам, для яе важныя ўмовы імплементацыі гэтага Пагаднення, заяўляе прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў.
«Мы не ставім цяпер перад сабой задачу перагляду Пагаднення. Нам важныя ўмовы імплементацыі Пагаднення», — сказаў ён падчас тэлемосту з украінскімі рэгіёнамі ў сераду.
М.Азараў адзначыў, што ўкраінскія ўлады вымушаны былі пайсці на прыпыненне падрыхтоўкі да падпісання Пагаднення. Паводле яго слоў, гэта дазволіць у працэсе перамоваў мінімізаваць рызыкі для айчынных прадпрыемстваў ад стварэння зоны свабоднага гандлю з ЕС.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары