Меркаванні55

Чарговы дэсант расейскіх журналістаў у Беларусь

Ад 9 да 12 кастрычніка з чарговым прэс‑турам у Беларусі будзе знаходзіцца вялікая група супрацоўнікаў расейскіх мэдыяў. Гэта адзін з найбольш масавых дэсантаў прадстаўнікоў СМІ Расеі за апошнія гады: беларускі бок арганізуе прыезд і разьмяшчэньне журналістаў 72 рэгіянальных і 6 фэдэральных рэдакцый, зь іх 11 — тэлерадыёкампаніі. Усяго — болей за сто чалавек. Зь якімі мэтамі яны накіроўваюцца ў Беларусь?

Ад 9 да 12 кастрычніка з чарговым прэс‑турам у Беларусі будзе знаходзіцца вялікая група супрацоўнікаў расейскіх мэдыяў. Гэта адзін з найбольш масавых дэсантаў прадстаўнікоў СМІ Расеі за апошнія гады: беларускі бок арганізуе прыезд і разьмяшчэньне журналістаў 72 рэгіянальных і 6 фэдэральных рэдакцый, зь іх 11 — тэлерадыёкампаніі. Усяго — болей за сто чалавек. Зь якімі мэтамі яны накіроўваюцца ў Беларусь?

Арганізатарам туру традыцыйна выступае амбасада Беларусі ў Маскве.

У праграме вандроўкі — сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаўных ведамстваў, наведваньне прамысловых, сельскагаспадарчых, вайсковых, культурных аб’ектаў у Менску і на Магілёўшчыне. Як кажа Натальля Радзіна, рэдактарка інтэрнэт‑сайту «Хартыя‑97», некаторыя расейскія журналісты ў складзе вялікіх прэс‑групаў цягам апошніх гадоў па некалькі разоў наведвалі Беларусь, што падштурхоўвае да пэўных высноваў:

«Увогуле ня думаю, што гэта журналісты ў чыстым выглядзе. Гэта хутчэй такія «ваяжоры», якія атрымліваюць грошы за напісаньне хвалебных артыкулаў пра Беларусь. І ўвогуле — гэта ўжо такія своеасаблівыя «бізнэсоўцы», а не журналісты».

Пакуль невядома, ці заплянаваная сустрэча расейскіх журналістаў з Аляксандрам Лукашэнкам.

Сярод прадпрыемстваў, з працай якіх плянуюць пазнаёміць расейцаў, —«Белшына», «Белатміт», піваварная кампанія «Сябар», шклозавод «Ялізава», «Агралінк», гаспадарка «Гігант». Акрамя таго, госьці наведаюць 15‑ю зэнітна‑ракетную брыгаду войскаў супрацьпаветранай абароны і ўжо атрымалі дазвол на візыт у Цэнтральны камандны пункт Міністэрства абароны. Пад канец знаходжаньня ў Беларусі расейцаў павязуць у горналыжны цэнтар «Сілічы».

Як перакананы намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксандар Старыкевіч, візыт прадстаўнікоў СМІ Расеі ў Беларусь можа мець не зусім той эфэкт, на які разьлічваюць беларускія ўлады:

«Складваецца ўражаньне, што тут нейкая фанатычная спроба камусьці штосьці даказаць. Бо ніякіх падставаў лягічных для запрашэньня такога дэсанту цяпер няма. Гэта ўсё мела сэнс, калі захоўваліся прэтэнзіі Аляксандра Лукашэнкі на расейскі трон у 1990‑х. Але ад таго часу ўжо шмат мінула, і сёньня пра гэта ўсур’ёз гаварыць не даводзіцца. Адзіны вынік, які можа быць — гэта, канешне, фармаваньне станоўчага іміджу цяперашняга беларускага кіраўніцтва ў расейскіх рэгіёнах.

Аднак я ня ўпэўнены, што гэта будзе занадта дорага каштаваць Беларусі. Маю на ўвазе нават не выдаткі на прыезд, разьмяшчэньне і розныя забаўкі калегаў з Расеі, а тое, што падчас гэтага мерапрыемства будуць чарговыя заявы ў піку Крамлю, якія здольныя толькі дадаткова раззлаваць расейскае кіраўніцтва. Пасьля гэтага кошты на газ будуць яшчэ вышэйшыя».

Сёлета гэта трэці візыт журналістаў з Расеі ў Беларусь. У параўнаньні з ранейшымі гадамі, паказьнік вельмі сьціплы. Напачатку 2000‑х вялікія групы расейскіх карэспандэнтаў прыяжджалі ў Беларусь па 6‑7 разоў.

Ігар Карней, Radio Free Europe / Radio Liberty

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску21

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

«Выехаць нельга застацца». Жыхары Кіева выбіраюць паміж добраахвотнай эвакуацыяй і яшчэ адной зімоўкай у горадзе пад абстрэламі

У мінскай краме заўважылі новы экзатычны плод3

Зяленскі: Па НПЗ ва Ухце на поўначы Расіі быў нанесены ўдар далёкабойнымі дронамі Ан-196 RS8

Ціхая «элітка». У непрыкметным доме ў Мінску прадаюць велізарную кватэру з дахам у прыватнай уласнасці2

«Працягу не будзе» Французскі пісьменнік пра свой раман аб Пратасевічу і Ціханоўскай, што трапіў у спіс «экстрэмісцкіх»1

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча13

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску21

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць