Эканоміка

Белстат: Спажывецкія цэны ў 2013 г. выраслі на 16,5%

На 16,5% выраслі ў Беларусі спажывецкія цэны ў 2013 годзе, паведамляе Белстат. Гэта больш за першапачатковы (10-12%) і скарэктаваны (15-16%) прагноз эканамічных улад краіны.

У снежні зафіксаваны максімальны за мінулы год, за выключэннем студзеня, месячны ўзровень інфляцыі — 2,4%.

У студзені спажывецкія цэны павялічыліся на 3%, у лютым — на 1,2%, у сакавіку — на 1,1%, у красавіку — на 0,5%, у маі — на 0,7%, у чэрвені — на 0,3%, у ліпені — на 1%, у жніўні — на 0,1%, у верасні — на 1,7%, у кастрычніку — на 1,9%, у лістападзе — на 1,6%. 

Харчовыя тавары падаражэлі за год на 13,4% (у снежні — на 2,2%), нехарчовыя — на 7,6% (0,8%), платныя паслугі — на 39,1% (4,9%). 

Сярод харчовых тавараў лідары па выніках года: бульба (рост цаны на 91,1%), пшанічная мука (52,6%), яйкі (28,6%), макаронныя вырабы (26,8%), агародніна (22,3%), алкагольныя напоі (20,8%), а таксама ўключаныя ў гэту групу тытунёвыя вырабы (59%). 

Лідары сярод нехарчовых тавараў: бензін (26,5%), медыкаменты (12,1%), веласіпеды і матацыклы (10,6%), сінтэтычныя мыйныя сродкі (8,3%), будматэрыялы (7,6%). 

Сярод платных паслуг больш прыкметна падаражэлі энергазабеспячэнне (у 2,14 разу), паслугі дашкольных устаноў (на 91,4%), гарадскога пасажырскага транспарту (на 88,4%), чыгуначнага транспарту міжрэгіянальных зносін (на 83%). 

Па выніках 2011 і 2012 гадоў Беларусь была першай па росце цэн на тэрыторыі былога СССР (108,7% і 21,8%).

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?7

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць