Культура11

У Менску адкрылася выстава жывапісу і графікі Міхаіла Сеўрука

У экспазыцыі дэманструецца каля 50 твораў М.Сеўрука, у тым ліку 20 жывапісных палотнаў.

10 кастрычніка ў Мінску, у гарадской мастацкай галерэі твораў народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва адкрылася выстава жывапісу і графікі вядомага беларускага мастака Міхаіла Сеўрука (1905—1979).

Як паведаміла БелаПАН дырэктар галерэі Таццяна Бембель, у экспазіцыі дэманструецца каля 50 твораў М.Сеўрука, у тым ліку 20 жывапісных палотнаў. «Усе гэтыя работы выдатнага мастака прадставілі знаўцы беларускага жывапісу XX стагоддзя, мастакі Уладзімір Крукоўскі і Ігар Бархаткоў, а таксама калекцыянеры Аляксандр і Іна Радаевы», — сказала мастацтвазнаўца. Паводле яе слоў, экспазіцыя адлюстроўвае эвалюцыю творчасці М.Сеўрука за перыяд 1930—1970‑х гадоў.

Як адзначыла Т.Бембель, выстава праводзіцца ў рамках праекта «Прыватная калекцыя», адкрытага ў студзені 2007 года. Паводле яе слоў, пасля заканчэння ў 1932 годзе факультэта выяўленчага мастацтва і музыкі Віленскага універсітэта мастак паказаў свае першыя работы на выставах 1937—1938 гадоў у Варшаве. «Пасля Другой сусветнай вайны ён жыў у Нясвіжы і працаваў у асноўным у галіне жанравай карціны і пейзажа. Мабыць таму яго унікальная творчасць належным чынам не ацэнена аматарамі мастацтва. Ускладняе вывучэнне спадчыны Сеўрука раскіданасць яго работ па зборах Беларусі, Польшчы і Літвы, а таксама адсутнасць навуковай манаграфіі па творчасці майстра, хаця вялікая колькасць яго работ захоўваецца ў музеі‑кватэры М.Сеўрука ў Нясвіжы», — сказала Т.Бембель.

Выстава будзе працаваць да 10 лістапада.

Марат Гаравы, БелаПАН

Яго называлі беларускім Сэзанам. Ён быў самым заходнім зь беларускіх мастакоў. Ён да скону жыў у Нясьвіжы, так і не пераехаўшы ў Менск.
(Вэнэцыянскае люстэрка. Эсэ Валянціна Калніна з нагоды 100-годзьдзя Міхала Сеўрука.)

Сеўрук не дачакаўся прызнаньня ад савецкіх уладаў, якія не даравалі яму ані нацыяналізму, ані сэзанізму. Несавецкі мастак жыў іншым жыцьцём у сваім родным Нясьвіжы. Яго пэрсанальная выстава ў Менску адбылася толькі праз год пасьля сьмерці.
(Сяргей Харэўскі «100 ТВОРАЎ МАСТАЦТВА ХХ СТ. Міхал Сеўрук. Жніво.»)

Каментары1

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты38

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам6

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна10

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні4

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй17

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты38

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць