Грамадства1515

Мітрапаліт Павел хоча прыняць беларускае грамадзянства

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел патрыяршы экзарх усёй Беларусі хоча прыняць беларускае грамадзянства. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ 26 студзеня.

Паводле слоў мітрапаліта, гэтую тэму ён абмяркоўваў з кіраўніком РПЦ Кірылам перад прыездам у Беларусь і атрымаў блаславенне. «Найсвяцейшы сказаў, што гэта будзе вельмі правільна», — сказаў патрыяршы экзарх усёй Беларусі.

Сваё жаданне прыняць беларускае грамадзянства ён растлумачыў наступным чынам: «Я шмат гадоў жыў за мяжой. Тыя вынікі, тыя поспехі майго знаходжання ў Разані звязаныя з тым, што я сябе адчуваў ў Разані дома. Менавіта таму я імкнуўся рабіць усё магчымае, каб наша Разанская мітраполія была на годным узроўні. У Еўропе або Злучаных Штатах у я заўсёды быў госцем, таму што ва ўсім я сябе не мог паводзіць так, як паводзяць сябе еўрапейцы або амерыканцы. Я там быў іншаземец. У Беларусі хачу працаваць і служыць менавіта так, як калі б з'яўляўся грамадзянінам Беларусі. Таму і хачу прыняць беларускае грамадзянства».

Паводле слоў мітрапаліта, гэта не з'яўляецца «палітычным трукам, палітычным крокам». «Гэта маё жаданне — адчуваць тут дома не толькі духоўна, але і юрыдычна», — заявіў ён.

Каментары15

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў10

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі82

Віктар Лукашэнка ўзнагародзіў Дзмітрыя Лукашэнку28

КДБ гадамі выкарыстоўваў шпіёнскую праграму для сачэння за журналістамі7

Расія не збіраецца спыняцца. Міністэрства абароны РФ назвала задачы «СВА» на 2026 год5

У «Мінск-Свеце» ў наступным годзе плануюць перастаць будаваць жыллё2

Пуцін: Расія зойме свае гістарычныя тэрыторыі24

У сувязі з нападам школьніка на вучняў у Падмаскоўі ўзмацняюць меры бяспекі ў школах Беларусі2

«Кожны рух яму даецца няпроста, але ён не здаецца». Унуку Рыгора Кастусёва трэба дапамога

У Гомелі адбыўся выбух у кватэры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў10

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць