Дзяўчыну збілі ўчора ноччу ў Мінску на вуліцы Багдановіча, каля дома №147. Яна пераходзіла дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе. Кіроўца з’ехаў.
«Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у двары жылога дома недалёка ад месца здарэння знойдзены аўтамабіль «Toyota Avensis» з механічнымі пашкоджаннямі, характэрнымі для наезду на пешахода. Асоба уладальніка ўстаноўлена», — паведаміў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.
Цяпер вядуцца пошукі кіроўцы, высвятляюцца акалічнасці злачынства. Заведзена крымінальная справа.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары