Эканоміка11

Чысты прыбытак прадпрыемстваў скараціўся ў 2013 годзе на 40,7%

 У 2013 годзе чысты прыбытак беларускіх прадпрыемстваў склаў 42,48 трлн. рублёў і зменшыўся ў параўнанні з 2012 годам на 40,7%, сведчаць даныя афіцыйнай статыстыкі.

У грашовым выражэнні аб'ём чыстага прыбытку, заробленага прадпрыемствамі краіны, скараціўся на 29,1 трлн. рублёў. 

Варта зазначыць, што значнае зніжэнне чыстага прыбытку летась было зафіксаванае ва ўсіх абласцях і ў Мінску. У Брэсцкай вобласці велічыня чыстага прыбытку арганізацый скарацілася на 44,6% у параўнанні з 2012 годам, у Віцебскай — на 61,4%, у Гомельскай — на 30,2%, у Гродзенскай — на 32,6%, у Магілёўскай — на 41,5%, у Мінскай — на 54,2%. 

У сталіцы, на долю якой прыпадае амаль 40% сукупнага рэспубліканскага даходу, чысты прыбытак прадпрыемстваў зменшыўся ў 2013 годзе на 31,9% у параўнанні з пазалеташнім годам. 

Разам са зніжэннем прыбытку ў 2013 годзе адбыўся значны рост стратных арганізацый і велічыні стратаў, якія такія прадпрыемствы атрымалі.

Так, па выніках мінулага года ў краіне былі зафіксаваныя 752 стратныя арганізацыі (супраць 426 у 2012 годзе). Доля стратных арганізацый ад агульнай колькасці прадпрыемстваў дасягнула 9,1% (у 2012 — 5,2%). 

Велічыня стратаў, якія атрымалі такія арганізацыі ў 2013 годзе, склала 8,8 трлн. рублёў і павялічылася ў параўнанні з 2012 годам у 2,65 разу. У прыватнасці, сума чыстых стратаў сталічных арганізацый склала па выніках 2013 года 2,53 трлн. рублёў (амаль у 2,5 разу больш у параўнанні з 2012 годам). Найбольшы рост адмоўнага паказчыка зафіксаваны ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях — сума стратаў там павялічылася ў 4,2 і 3,5 разу адпаведна ў параўнанні з 2012 годам. 

Міністэрства эканомікі раней тлумачыла пагаршэнне фінансавых паказчыкаў прадпрыемстваў цяжкасцямі са збытам айчыннай прадукцыі і павелічэннем у сувязі з гэтым складскіх запасаў. Прадстаўнікі міністэрства таксама зазначалі, што ўступленне Расіі ў СГА прывяло да ўзмацнення канкурэнцыі і выцяснення беларускіх вытворцаў з традыцыйнага рынку збыту.

Як паведамлялася раней, прадпрыемствы ва ўсіх абласцях Беларусі таксама ў студзені—лістападзе 2013 года канстатавалі зніжэнне рэнтабельнасці продажу ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года. Прыкладна 80% раёнаў Беларусі сутыкнуліся летась са зніжэннем рэнтабельнасці прадпрыемстваў, што знаходзяцца на іх тэрыторыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць