Свет11

Патрыярх Кіеўскі Філарэт: За кожнага забітага, кожнага скалечанага будзе адказ перад Богам

Патрыярх Кіеўскі Украінскай праваслаўнай царквы Філарэт заклікаў неакладна спыніць гвалт у Кіеве.

«У цэнтры Кіева льецца кроў, ёсць цяжка параненыя і забітыя. Царква не раз за апошнія тры месяцы паўтарала тры рэчы, неабходныя для выхаду з крызісу: спыненне гвалту, дыялог бакоў, палітычны кампраміс.

Замест таго адбываецца эскалацыя гвалту, дыялог не прыносіць станоўчых вынікаў, падзеі сведчаць пра нежаданне знаходзіць разуменне.

Царква не можа замест палітычных, дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў вывесці Украіну з крызісу. Але мы абавязаны сёння зноў паўтарыць: неадкладна спыніце гвалт!

Памятаеце — за кожнага забітага, кожнага скалечанага, кожнага беспадстаўна пераследаванага будзе асабіста дадзены адказ перад Богам. Бог ведае кожнага, хто непасрэдна здзяйсняў зло, Бог ведае кожнага, хто заклікаў да чынення зла, хто аддаваў злачынныя загады. За зло Бог карае, і гэтага пакарання не пазбегне ніхто!

Паўтараю словы, сказаныя амаль месяц таму непасрэдна да Прэзідэнта, як вышэйшага кіраўніка дзяржаўнай улады і лідара палітычнай сілы, якая мае большасць у парламенце: законам і займанай пасадай Вам дадзена больш улады і паўнамоцтваў у краіне, таму і ступень Вашай адказнасці — самая высокая.

Як веруючы чалавек ўспомніце словы Госпада Ісуса Хрыста: Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца (Евангелле ад Матфея 5:9). Збаўца таксама кажа: усе, хто возьмуць меч, ад мяча і загінуць (Евангелле ад Матфея 26:52). Заклікаю Вас выбраць блажэнны міратворчы шлях, а не шлях сілы! «Ад кожнага, каму дадзена шмат, шмат і патрабуецца, і каму шмат даверана, з таго больш і спытаюць» (Евангелле ад Лукі 12:48).

Яшчэ раз заклікаю Прэзідэнта, кіраўнікоў апазіцыі і грамадскіх актывістаў адкласці абвінавачванні і неадкладна аднавіць перамовы і дасягнуць станоўчага выніку.

Малюся за спачын забітых і за лячэнне параненых. Заклікаю Божае дабраславеньне на ўсіх, хто імкнецца да міру і дабра незалежнай саборнай Украіне!

Яшчэ раз заклікаю Прэзідэнта, кіраўнікоў апазіцыі і грамадскіх актывістаў адкласці абвінавачванні і неадкладна аднавіць перамовы і дасягнуць станоўчага выніку.

Малюся за спачын забітых і за лячэнне параненых. Заклікаю Божае дабраславеньне на ўсіх, хто імкнецца да міру і дабра незалежнай саборнай Украіне!»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Просьба прыбраць вашы прыдзверныя дыванкі». У Мінску на дзвярах пад'езда павесілі дзіўную аб'яву4

Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру28

Паміж вакзалам і праспектам Незалежнасці ў Мінску з'явіцца новы будынак3

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»26

Пад Гроднам прадаецца недабудаваны санаторый за тры мільёны даляраў2

Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў5

У мінскім грамадскім транспарце збіраюцца вярнуць кнопкі для адчынення дзвярэй4

У цэнтры Мінска адрэстаўравалі дом, пабудаваны для турэмшчыкаў Валадаркі2

Стыў Уіткаф сустрэнецца з Пуціным заўтра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію14

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць