Спорт88

Расія перамагла ў медальным заліку Алімпіяды, Беларусь фінішавала 8-й

Дзякуючы перамозе Аляксандра Лягкова ў лыжным марафоне зборная Расіі атрымала датэрміновую перамогу ў неафіцыйным камандным заліку Гульняў-2014 у Сочы.

Затым Расія ўзяла золата ў бабслеі: на рахунку расійскай каманды 13 залатых, 11 срэбных і 9 бронзавых медалёў.

На Алімпіядзе засталося правесці фінал хакея, у якім гуляюць Канада і Швецыя.

Зборная Беларусі займае 8-е месца на Алімпіядзе. У нашых спартсменаў 6 медалёў — 5 залатых і 1 бронзавы, гэта найлепшы вынік за ўсе зімовыя алімпіяды, дагэтуль найлепшы вынік быў чатыры гады ў Ванкуверы: 3 медалі (1 золата, 1 срэбра, 1 бронза).

Медалі ў Сочы заваёвалі: 3 залатыя ўзнагароды Дар'я Домрачава (біятлон: гонка пераследу, індывідуальная гонка, мас-старт), золата ў лыжнай акрабатыцы ў фрыстайле ў Алы Цупер і Антона Кушніра, бронзу ў індывідуальнай гонцы ў біятлоне заваявала Надзея Скардзіна.

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Расія 13 11 9 33
2 Нарвегія 11 5 10 26
3 Канада 10 10 5 25
4 ЗША 9 7 12 28
5 Галандыя 8 7 9 24
6 Германія 8 6 5 19
7 Швейцарыя 6 3 2 11
8 Беларусь 5 0 1 6
9 Аўстрыя 4 8 5 17
10 Францыя 4 4 7 15
11 Польшча 4 1 1 6
12 Кітай 3 4 2 9
13 Паўд. Карэя 3 3 2 8
14 Швецыя 2 7 6 15
15 Чэхія 2 4 2 8
16 Славенія 2 2 4 8
17 Японія 1 4 3 8
18 Фінляндыя 1 3 1 5
19 Вялікабрытанія 1 1 2 4
20 Украіна 1 0 1 2
21 Славакія 1 0 0 1
22 Італія 0 2 6 8
23 Латвія 0 2 2 4
24 Аўстралія 0 2 1 3
25 Харватыя 0 1 0 1
26 Казахстан 0 0 1 1

Каментары8

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Юрген Клоп узначаліў зборную Германіі3

Сярэдні заробак вырас на 100 рублёў7

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі33

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя16

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках30

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам10

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць