Свет5959

Жырыноўскі: Януковіч можа запрасіць нашу армію

«Януковіч можа запрасіць наша войска. Гэта будзе адпавядаць міжнароднаму праву», - Жырыноўскі.

Расія на законных падставах і ў адпаведнасці з міжнародным правам можа накіраваць у Украіну свае войскі, сцвярджае лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі ў Дзярждуме. «На месцы Януковіча я б дамовіўся з кіраўнікамі паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Украіны, папрасіў бы ў Расіі забяспечыць меры бяспекі для яго і абвясціць, што ён дзейны прэзідэнт. Януковіч сёння цалкам можа аднавіцца.

Яму не быць ужо прэзідэнтам ўсёй вялікай Украіны, але ён можа давесці справу да таго, каб не было выбараў 25 траўня.

Ён можа выратаваць сябе. Ён можа запрасіць нашу армію

< …>, таму што цяперашняя ўкраінская армія недзеяздольная», — сказаў сёння на прэс-канферэнцыі ў Дзярждуме лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, адзначае «Цензор.НЕТ» са спасылкай на «Новы рэгіён».

Ён таксама падкрэсліў, што спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў, прызначаны в.а. прэзідэнта Украіны, - гэта самазванец, а Януковіч з'яўляецца адзіным законным дзеючым прэзідэнтам, перадае РІА «Навіны».

«Калі мы выкарыстоўваем нашы ваенныя сілы па просьбе Януковіча, гэта будзе цалкам адпавядаць міжнароднаму праву.

Мы маем права накіраваць туды войскі для аховы нашага Чарнаморскага флоту.

Януковіч — законны прэзідэнт. Ён павінен быць на Украіне, і

ён мае права звярнуцца па дапамогу. Напрыклад, заключыць дамову з Расіяй аб падтрымцы», — сказаў Жырыноўскі.

Ён таксама паведаміў, што ЛДПР гатовая, калі спатрэбіцца, адправіць на паўднёвы ўсход Украіны атрады добраахвотнікаў.

Каментары59

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць