Грамадства

Алесь Аркуш. Чаму праўда такая слабая

ня раз задаваў сабе пытаньне чаму праўда такая слабая а хлусьня такая моцная а сёньня падумалася праўда заўсёды слабая на гвалт і прымус і заўсёды моцная на веру і справядлівасьць

* * *

ня раз задаваў сабе пытаньне

чаму праўда такая слабая

а хлусьня такая моцная

а сёньня падумалася

праўда заўсёды слабая

на гвалт і прымус

і заўсёды моцная

на веру і справядлівасьць

* * *

хлусьня гэта драўляныя салдаты

Урфіна Джуса

бяз сэрца без спагады

не працягвай руку хлусьні

не спрабуй зь ёй паразумецца

бараніся праўдай

*

хлусьня як атрутная жамяра

якая мусіць уджаліць

каб упырснуць сьліну няверы

найлепшая прышчэпка – трымацца свайго

*

у хлусьні кароткія рукі

каб схаваць Каліноўскага

каб прымусіць маўчаць Купалу

каб забраць грамадзянства БНР

у Ларысы Геніюш

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць