Злучаныя Штаты Амерыкі супрацоўнічаюць з часовым урадам Украіны, каб дапамагчы яму знайсці і вярнуць выкрадзеныя з Украіны сродкі.
Пра гэта паведаміў дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры, перадае Радыё Свабода.
Таксама ЗША дапамогуць Украіне «справіцца з палітычна матываванымі гандлёвымі практыкамі Расіі — гаворка ідзе пра маніпуляцыі з пастаўкамі энерганосьбітаў, аб забароне лепшага шакаладу ва Украіне», — сказаў ён.
Акрамя таго, сказаў дзяржсакратар, ЗША будуць працаваць з украінскім урадам для пераадолення карупцыі.
«ЗША таксама працуюць над распрацоўкай пакета дапамогі з Міжнародным валютным фондам і міжнароднымі партнёрамі», — сказаў ён.
Па словах Кэры, гэта дапамога мае на мэце садзейнічаць Украіне ў аднаўленні фінансавай стабільнасці ў кароткатэрміновай перспектыве і дамагчыся росту эканомікі ў доўгатэрміновай.
«Гэты пакет прадугледжвае пазыковыя гарантыі для Украіны на суму ў адзін мільярд даляраў, якія ўжо ўступілі ў сілу», — сказаў ён.
«Цяпер у Міністэрстве фінансаў ЗША ў супрацоўніцтве з іншымі партнёрамі рыхтуюць больш шырокі і глыбокі план дапамогі», — дадаў Джон Кэры.
Каментары