Музыка

Топ-5 кліпаў пра Украінскую рэвалюцыю ВІДЭА

Неафіцыйны кліп на песню «Ляпісаў» «Воіны света» набраў ужо больш за 815 тыс. праглядаў на Youtube за шэсць дзён, што ў некалькі разоў болей, чым афіцыйнае відэа на кліп. На відэа — героі Майдану, пачынаючы ад лістапада, калі пачаліся акцыі пратэсту ў Кіеве. Ёсць на відэа бел-чырвона-белыя сцягі, загінулы 22 студзеня на Грушэўскага беларус Міхаіл Жызнеўскі

А вось увесь Майдан за 126 секундаў,

Ролік з добрай музыкай створаны ў канцы студзеня. Тут увесь Майдан ад пачатку пратэстаў у канцы лістапада 2013 г. да кідання кактэйляў Молатава на вуліцы Грушэўскага ў студзені 2014 г.

А вось яшчэ адно добрае відэа-праект. Майданаўцы (непрафесіяналы, натуральна) спяваюць на камеру адзін з гімнаў рэвалюцыі — культавую песню «Акіяна Эльзы» «Уставай!».

Вядомай песні «Гарэла сасна, палала» далі новае прачытанне з новымі словамі і выйшла песня «Гарэла бочка». Паглядзіце відэашэраг і звярніце ўвагу на прыгожыя, светлыя твары кіеўскіх пратэстаў.

І пра сумнае.

Украінская рэвалюцыя забрала забрала каля 100 чалавечых жыццяў, прычым большасць загінула ў часе сутычак 18—20 лютага ад куляў снайпераў. Гэтых самаахвярных людзей назвалі Нябесная сотня Майдану. У аснову пакладзена журботная песня «Пікардыйскай тэрцыі» «Пливе кача».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне27

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Усе навіны →
Усе навіны

На мытні пад Мінскам заўважылі сапраўдны Бэтмабіль3

У Гомелі дзяўчатам за 4 з паловай рублі прадалі толькі два арэшкі2

«Белорусскій сіловік» мачуліць улады Расіі за спыненне ўдараў па ўкраінскай энергетыцы16

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»2

У Крамлі паведамілі, на які тэрмін Пуцін паабяцаў Трампу не біць па Украіне2

Дзмітрый Баскаў з партнёрамі актыўна забудоўваюць Мінск і ваколіцы3

Трамп з сям’ёю хочуць атрымаць 10 мільярдаў даляраў ад Мінфіна ЗША1

Apple набыла сакрэтную ізраільскую тэхналогію счытвання мімікі1

У Расіі школьнік забіў чыноўніка, які адказваў за блакаванне інтэрнэту8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне27

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць