У Ганцавіцкім раёне падчас спальвання сухой расліннасці ў двары дома загінула 85-гадовая жыхарка вёскі Перавалокі.
Абгарэлае цела пенсіянеркі на выпаленым участку знойдзена ў другой палове дня 10 сакавіка. Мёртвую жанчыну ўбачыла суседка. Яна прыйшла да аднавяскоўкі на падворак, заўважыўшы, што адтуль ідзе чорны дым.
Загінулая жыла адна. Меркаваная прычына трагедыі — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні сухой расліннасці з боку гаспадыні дома.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары