Эканоміка22

Адток капіталу з РФ у 1-м квартале складзе больш за $50 млрд

Чысты адток капіталу з Расіі па выніках першага квартала 2014 можа скласці больш за 50 мільярдаў даляраў, у цэлым за год — больш за 200 мільярдаў, лічыць дырэктар Інстытута стратэгічнага аналізу ФБК Ігар Нікалаеў.

«Па адтоку капіталу вядомы пакуль толькі студзеньскі паказчык — 17 мільярдаў даляраў. Ёсць ацэнкі, мы іх падзяляем, што па першым квартале адток будзе каля 50 мільярдаў даляраў. Ад 150 да 200 мільярдаў даляраў ЗША складзе чысты адток капіталу ў гэтым годзе», — сказаў Нікалаеў, якога цытуе Прайм.

У аўторак кіраўнік Мінэканамразвіцця Аляксей Улюкаеў паведаміў журналістам, што чысты адток капіталу з РФ у студзені — лютым 2014 ацэньваецца ў 35 мільярдаў даляраў.

«Мы практычна штодня лічым адток капіталу. За першы квартал у нас пакуль атрымліваецца, што гэта будзе каля 73-75 мільярдаў даляраў», — у сваю чаргу дадаў дырэктар Цэнтра структурных даследаванняў Інстытута эканамічнай палітыкі імя Гайдара Аляксей Ведзеў.

«Галоўная фундаментальная прычына — гэта стан расійскай эканомікі. Мы фактычна ўвайшлі ў рэцэсію, лютаўскія дадзеныя гэта ў яшчэ большай ступені пацвердзяць. Па ВУП яшчэ нейкі рост будзе па выніках першага квартала, відавочна ў межах аднаго працэнта, але асобныя віды дзейнасці ўжо паказалі мінус — гэта будаўніцтва, спад інвестыцый у асноўны капітал. Ёсць ужо сыход у рэцэсію — гэта той фактар, ігнараваць які нельга», — заўважыў Нікалаеў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць