Культура11

Кілер для чыноўніка

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбылася прэм'ера спектакля «Кантракт» паводле Франсіса Вэбера.

Ральф стаіць ля акна гатэля ў адным з невялікіх французскіх гарадоў. Неўзабаве па вуліцы павінен праехаць картэж з надзвычай уплывовай асобай з Парыжа.

Магчыма, дзяржаўным чыноўнікам, бо пры яго з’яўленні загучыць афіцыйны гімн краіны «Марсельеза», а на вуліцы вывесяць сцягі.

Ральф – прафесійны кілер, які заключыў кантракт, а таму павінен забіць гэтага чалавека.

Але памылкова ў гэты ж нумар засяляюць хранічнага няўдачніка Франсуа Піньёна, якога кінула жонка.

Так пачынаецца спектакль «Кантракт», які паставілі ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Аднайменная п’еса — камедыя, якую напісаў драматург Франсіс Вэбер. У Купалаўскім ідзе ягоная «Вячэра з прыдуркам». Па п'есах Вэбера знятыя фільмы «Няўдачлівыя», «Цацка», «Уцекачы», «Зануда» (апошні якраз па «Кантракце»).

У версіі рэжысёра Аляксандра Гарцуева звычайная камедыя становішчаў ператварылася ў фарс.

Фэлікс (Аляксей Дабравольскі), памагаты Ральфа, — пародыя на тупога гангстара, у якога пры першай небяспецы пачынаюць калаціцца рукі. Доктар Вольф (Дзяніс Паршын) сам нагадвае пацыента-вар’ята. Ральф (Максім Брагінец) хутка губляе сваю ўраўнаважнасць і ўпадае ў істэрыкі. Франсуа (Сяргей Шымко) – няўдачнік у квадраце, смешны і часам нават кранальны ў сваёй пасрэднасці.

Чаго бракуе спектаклю, дык гэта французскай лёгкасці. Дый сам фарс месцамі атрымліваецца цяжкаватым, здаецца просталінейным і нават празмерным.

Зрэшты, тут існуе свая логіка. На Захадзе палітычныя падзеі даўно сталі часткай паўсядзённага жыцця, на якія можна не звяртаць увагу або ставіцца да іх з лёгкім гумарам. Таму там можа з’явіцца або «Кантракт» або п’еса, прысвечаная прыгодам памочніка прэм’ер-міністра («№13»).

А на постсавецкай прасторы з улады не жартуюць. Таму пры ўсім фарсавым настроі, які пануе ў «Кантракце», яго героі ў глыбіні душы застаюцца вельмі сур’ёзнымі.

Наступныя паказы пройдуць 30 сакавіка (нядзеля), 1, 2 і 22 красавіка (панядзелак, аўтарак, аўторак).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП12

Грошы беларуса 10 гадоў ляжалі ў банку на дэпазіце. Што з імі стала за гэты час?9

У Гродне цягнік збіў жанчыну, якая ішла цераз рэйкі ў навушніках3

У Пружанскім раёне падчас пажару згарэлі 18 будынкаў

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі36

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць