Свет

Дзешчыца: Украіна не разглядае пытанне аб аднаўленні арсеналаў ядзернай зброі

Украіна не разглядае пытанне аб аднаўленні арсеналаў ядзернай зброі і пацвярджае свае абавязацельствы як бяз'ядзернай дзяржава.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца на брыфінгу падчас Саміту па ядзернай бяспецы ў Гаазе.

«Пазіцыя цяперашняга ўкраінскага ўрада заключаецца ў тым, каб пацвердзіць нашы абавязацельствы па пагадненнях аб нераспаўсюджванні (ядзернай зброі) як бяз'ядзернай дзяржавы», - сказаў Дзешчыца.

Па словах міністра, абнаўленне арсеналаў ядзернай зброі не дапаможа наладзіць стабільныя партнёрскія адносіны і толькі прынясе пагрозу рэгіёну.

«Гэта небяспека для нас і небяспека для рэгіёну. І гэта не дапаможа пачаць дыялог, таму што пагрозы - не той метад, з дапамогай якога вы можаце пераканаць людзей», - заявіў ён.

Акрамя таго, Дзешчыца адзначыў, што Украіна і Расія могуць будаваць адносіны на мірнай аснове, але Украіна ніколі не адмовіцца ад Крыма як часткі сваёй тэрыторыі.

«Мы лічым, што мы можам мірна суіснаваць, але мы ніколі не аддамо Крым»,

- сказаў ён.

Міністр адзначыў, што Украіна будзе ўзмацняць свае спробы вырашыць гэтае пытанне ў час двухбаковых сустрэч і на міжнародным узроўні.

Ён выказаў надзею, што з дапамогай сумесных з міжнароднай супольнасцю мер Украіне ўдасца вярнуць поўны кантроль над Крымам.

Каментары

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць