Свет44

Польшча прыспешвае мадэрнізацыю сваёй проціракетнай абароны коштам да 43 мільярдаў даляраў

Вынікам анексіі Расіяй Крыма можа стаць новая гонка ўзбраенняў у Еўропе. Няздольнасць ЗША і Нямеччыны дапамагчы Украіне ў абароне яе тэрытарыяльнай цэласнасці стала трывожным сігналам для іншых краін Цэнтральнай Еўропы. Толькі калі краіна сама можа даць адпор, яна можа разлічваць на дапамогу.

Польшча — адна з найбольшых краін рэгіёна. 

Як паведамляе часопіс Forbes, на мінулым тыдні адміністрацыя Абамы зрабіла нязвыклы крок: яна дала кампаніі Lockheed Martin дазвол прапанаваць Варшаве яе сістэму супраць паветранай абароны the Medium Extended Air Defense System (MEADS). Менавіта гэтыя сістэмы новага пакалення могуць стаць асновай «Польскага шчыта». Акрамя іх, у тэндары, абвешчаным польскім урадам, будуць супернічаць Raytheon з комплексамі «Пэтрыот», а таксама кампаніі з Францыі і Ізраіля.

Як піша партал Defenseworld.net, Польшча выбера пастаўшчыка сістэмы ўжо ў 2014, а не 2015 годзе, як меркавалася раней. Гэта прамы вынік уварвання Расіі ва Украіну.

«Газета выборча» піша, што агульны кошт «Польскага шчыта» можа скласці да 43 мільярдаў даляраў. Гэта больш чым два гадавыя бюджэты Беларусі! Праўда, не ўсе гэтыя грошы будуць з польскага бюджэту. Магчыма, асобныя элементы будуць пастаўлены за амерыканскі кошт. Так, ужо да сакавіка 2016 года ў Рэдзікаве на ўзбярэжжы Балтыйскага мора паўстануць радарная станцыя N/SPY-1(D) і радар кіравання агнём Mk-99. Гэта частка сістэмы Aegis BMD (Ballistic Missile Defense), якая будзе размешчана ў Польшчы і Чэхіі і заступіць на баявое дзяжурства ў 2018 годзе. Запрацаваць яна мусіла яшчэ ў 2011-м, але ліберальная адміністрацыя Абамы адклала дадзеную інвестыцыю на сем гадоў.

Польшча таксама выказвае гатоўнасць сама прадукаваць некаторыя элементы проціракетнай абароны на сваіх прадпрыемствах па амерыканскай ліцэнзіі.

Дзейнічае MEADS наступным чынам:

Каментары4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС4

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны2

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць