Улада

Украінскія нафтавікі правакуюць рост цэнаў на бэнзін

Манапольны апэратар нафтатранспартнай сыстэмы «Укртранснафта» зьбіраецца прапанаваць Беларусі, Расеі і Казахстану прывязаць тарыфы на транзыт нафты да яе каціровак.

Манапольны апэратар нафтатранспартнай сыстэмы «Укртранснафта» зьбіраецца прапанаваць Беларусі, Расеі і Казахстану прывязаць тарыфы на транзыт нафты да яе каціровак.

Экспэрты мяркуюць, што ініцыятыва «Укртранснафты», калі яна знойдзе падтрымку, прывядзе да падвышэньня коштаў на паліва, паведамляе ўкраінскі «Коммерсант». Іншымі словамі выдаткі за транзыт нафты па новых тарыфах лягуць на спажыўцоў. Сваю прапанову старшыня ўкраінскай кампаніі Ігар Кірушын тлумачыць тым, што на тле рэкорднага росту цэнаў на нафту на сусьветных рынках цана транспарціроўкі сыравіны не адпавядае сусьветным тэндэнцыям. Таксама з дапамогай гэтага праекту кампанія спадзяецца атрымаць дадатковыя сродкі на мадэрнізацыю нафтатранспартнай сыстэмы Ўкраіны. Паводле словаў сп. Кірушына, «Укртранснафта» з расейскай «Транснафтай» маюць утварыць сумесную працоўную групу, а непасрэдна пытаньне неабходнасьці прывязкі тарыфаў на транзыт нафты да яе каціровак будзе разгледжаны 14 лістапада ў часе сустрэчы кіраўніцтва кампаніяў.

Тым часам экспэрты з сумневам ставяцца да ініцыятывы ўкраінскага манапаліста. Так, аналітык ІК Concorde Capital Уладзімер Несьцярэнка лічыць, што Расея, Беларусь і Казахстан хутчэй за ўсё не пагодзяцца з прапановай Украіны. Ён ня раіць блытаць тарыф на транспарціроўку, які зьяўляецца ўсяго толькі цаной паслугі ды іншыя падаткі, якія трапляюць у бюджэты вышэйпамянёных краінаў.

У сваю чаргу намесьнік кіраўніка кампаніі «Укрнафтахімперапрацоўка» Віталь Давій адзначыў, што пры росьце тарыфу на транспарціроўку нафты нафтаздабываючыя кампаніі змогуць перакласьці выдаткі на цану сыравіны для нафтаперапрацоўчых заводаў. Што, безумоўна, паспрыяе росту цэнаў на паліва. Пра намер узьняць цэны на бэнзін у выпадку росту цаны транспарціроўкі сыравіны паведаміў кіраўнік «Укртатнафты» Павал Аўчарэнка.

Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы найхутчэй таксама без энтузіязму сустрэнуць прапановы «Укртранснафты». У параўнаньні зь мінулым годам рэнтабэльнасьць «Белнафтахіму» скарацілася амаль у 20 разоў — да 1,5% супраць 27,1% за аналягічны пэрыяд 2006 г.

Апошні раз цана на бэнзін у Беларусі ўзьнімалася паводле адпаведнага загаду канцэрну «Белнафтахім» у жніўні. Тады падвышэньне патлумачылі павелічэньнем ставак мытных збораў, ростам цаны на нафту і ў мэтах забесьпячэньня прывабнасьці працы на ўнутраным рынку.

Каментары

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

Беларуска пры родах атрымала рэдкае ўскладненне: «Выпісалі са стомай у боку»2

«Людзі на балоце», «Дзве душы», «Лагодны цмок». У Офісе Ціханоўскай назвалі любімыя кнігі, фільмы, традыцыі5

«Наш цуд здарыўся!» Збор на ўкол «Залгенсма» для Даніка з Баранавічаў закрыты

Беларуска з двума дзецьмі ў Польшчы ўражаная, колькі людзей адгукнуліся на яе гісторыю і дапамаглі. І вельмі дзякуе чытачам «Нашай Нівы»9

90‑гадовую жанчыну ў Паўднёвай Карэі асудзілі за адмыванне грошай ад наркатрафіку сына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць