Улада

Парламенты Беларусі і Лаоса падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным сходам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі падпісана сёння ў Мінску ў час афіцыйнага візіту лаоскай парламенцкай дэлегацыі.

З беларускага боку пагадненне падпісаў старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў, з лаоскага - кіраўнік парламенцкай дэлегацыі Пані Ятхоту. Акрамя таго, сёння падпісаны дакумент аб абмене ратыфікацыйнымі граматамі аб выкананні ўнутрыдзяржаўных працэдур па дагаворы аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі.

Як адзначыў Анатоль Рубінаў, гэты візіт беларускі бок успрымае як вельмі важны крок па ўмацаванні супрацоўніцтва паміж Лаосам і Беларуссю. «У нашых краін шмат агульнага як ва ўнутрыдзяржаўнай палітыцы, так і адносна міжнародных абавязацельстваў», — сказаў ён. «Беларусь надае вялікае значэнне супрацоўніцтву з Лаосам. Мы разглядаем яго як важны напрамак у нашай палітыцы ў Паўднёва-Усходняй Азіі», — падкрэсліў спікер.

У сваю чаргу Пані Ятхоту падзякавала беларускаму боку за запрашэнне і цёплы прыём. Яна выказала ўпэўненасць у тым, што пасля падпісання дакументаў узаемадзеянне дзвюх краін атрымае больш канкрэтныя формы. 

Афіцыйны візіт лаоскай дэлегацыі прадоўжыцца да 24 красавіка. У праграме — сустрэча з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, наведванне ЗАТ «Атлант». Госці пабываюць у Гродзенскай вобласці, дзе чакаецца сустрэча з кіраўніцтвам Карэліцкага раёна. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў48

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік «Марка» патлумачыў, як санкцыі б'юць па віцебскім абутку5

У Англіі трохгадовы хлопчык пайшоў з бацькамі ў заапарк і апынуўся ў вальеры з кракадзіламі

У Беларусі зафіксавалі першую сёлета трапічную ноч2

Аргенціна датэрмінова выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету. З пяці яе галоў пяць забіў Месі2

Беларусы ўжо збіраюць чарніцы цэлымі бітонамі3

У Дзяржынску паваленыя ветрам дрэвы пашкодзілі пяць аўтамабіляў

У Чачэрску жанчына атрымала траўмы ў ДТЗ па віне мужа. З яго спагналі грошы за яе лячэнне2

На Паўночных могілках у Мінску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму ФОТАФАКТ6

Беларускі пачалі флэшмоб — посцяць свае фоты ў кароткіх шортах. Прычынай стаў адзін непрыемны каментар20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў48

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць