Культура99

У 2013 толькі 10% кніг выйшлі па-беларуску

У 2013 годзе ў Беларусі было выпушчана 11.441 найменне кніг і брашур агульным накладам больш за 31 млн асобнікаў.

Такія звесткі прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт у аглядзе да Дня друку, які адзначаюць 5 мая. 

«Немалаважным паказчыкам застаецца экспарт і імпарт гатовай друкаванай прадукцыі», — зазначае Белстат. У 2013 годзе ў параўнанні з 2012 годам экспарт друкаваных кніг і брашур зменшыўся на 12,7%, а экспарт газет, часопісаў і іншых перыядычных выданняў — павялічыўся на 3,4%. 

За аналагічны перыяд імпарт названых тавараў павялічыўся адпаведна на 32,1 і 49%. 

На рускай мове было выпушчана 9.443 выданні, на беларускай — 1.153.

У 2013 годзе ў адзінкавым варыянце былі выданні на грэчаскай, старажытнагрэчаскай, шведскай, фінскай і літоўскай мовах. 

Лідарамі сярод абласцей Беларусі па выпуску кніг і брашур у 2013 годзе сталі Мінск (8.714 адзінак) і Гомельская вобласць (1.065). 

Як зазначае Белстат, у краіне з кожным годам павялічваецца гадавы наклад часопісаў і іншых перыядычных выданняў. У 2013 годзе на беларускай мове было выпушчана 14,4% часопісаў і іншых перыядычных выданняў. 

Апрача таго, у 2013 годзе выпускаліся: 232 рэспубліканскія газеты; 52 абласныя газеты;132 гарадскія газеты; 118 раённых газет. Усяго было выпушчана 654 найменні (у 2012-м — 662), разавы наклад газет склаў 6,6 млн. асобнікаў (6,5 млн.), гадавы — 455 млн. (467,3 млн.), на 1.000 насельніцтва было выдадзена 700 газет (689).

Каментары9

Цяпер чытаюць

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі9

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з авіякампаній увяла ў сваіх самалётах спальныя месцы

«Эфект вечнага лета». У Беларусі ўжо ў канцы красавіка дзе-нідзе растуць падасінавікі1

Гарбаты кіт Цімі жывы і нарэшце кіруецца ў Паўночнае мора. Аперацыя па яго выратаванні цягнулася два месяцы

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі7

На Палессі танна прадаюць сядзібу ХІХ стагоддзя з чырвонай цэглы. Можна перарабіць у жылы дом

У Хабараўскім краі адбыўся замах на генерала, які камандаваў разнёю ў Бучы11

З асобным уваходам і зонай барбекю. У «Мінск-Свеце» ёсць такая кватэра

Эпоха адраджэння і апсайклінг — у Варшаве прайшоў модны паказ новых калекцый беларускіх дызайнераў4

Жыхарка Гомеля даведалася пра мільёны мужа толькі пасля разводу і пайшла ў суд17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі9

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць