Грамадства

«Я не змагла б дараваць сабе, калі б сышла з плошчы»

У ноч на 4 красавіка ў Менску й Жодзіне на свабоду выйшлі 200 чалавек. Каля тысячы чалавек сустракалі іх ля турэмных брамаў. Рэпартаж Сямёна Печанка.

У ноч на 4 красавіка ў Менску й Жодзіне на свабоду выйшлі 200 чалавек. Каля тысячы чалавек сустракалі іх ля турэмных брамаў. Рэпартаж Сямёна Печанка.

Палітвязьні жодзінскай турмы выходзяць на волю.

Фота Андрэя Лянкевіча

Ля прымальніка-разьмеркавальніка а 2-й ночы на Акрэсьціна сабралася некалькі соцень чалавек. Вуліца была застаўленая аўтамабілямі. На сьнезе гарэлі сьвечкі, выстаўленыя ў форме сэрца. Моладзь фатаграфавалася, грэлася гарбатай. Размовы, сьмех маладзёнаў і насьцярожаныя чаканьнем твары бацькоў, выхапленыя зь цемры ўспышкамі фотаапаратаў, – так праходзіў час у чаканьні выхаду вязьняў.

Каля 3-й ночы людзей сабралася гэтулькі, што стала немагчыма пад’ехаць на аўтамабілі.

Перад уваходам людзі стварылі жывы калідор. Зьявілася вялікая расьцяжка з надпісам «Разам!».

Першага вызваленага натоўп сустрэў моўчкі, але наступных вызваленых вітаў авацыямі і крыкамі «Слава героям!». А вось родныя віншуюць маладзёна, які за кратамі адзначыў свой дзень народзінаў. Натоўп скандуе «З днём народзінаў!», сябры наліваюць шампанскае. Падносяць яшчэ шампанскага – ім частуюць кожнага вызваленага. У кагосьці зьяўляюцца пакункі СD зь беларускай музыкай. Іх таксама дораць кожнаму. Не, ня ўсім. Аднаго маладзёна адразу падхапілі бацькі, адвялі ўбок і пачалі ўшчуваць.

Выходзіць польская журналістка Вераніка Самаліньская. Першыя словы Веранікі на волі ўпэўніваюць – яна зусім не шкадуе аб тым, што зь ёй здарылася: «Тут я пазнаёмілася з найлепшымі дзяўчатамі Беларусі».

Атака на намётавы гарадок засьпела Вераніку ў чарзе па гарбату. Падчас загрузкі ў МАЗы яе не чапалі, але яна стала сьведкай зьбіцьця як хлопцаў, так і дзяўчат. На Акрэсьціна польку доўгі час не маглі аформіць. Потым стала вядома, што пры спробе патрапіць да яе ў будынак разь-меркавальніка быў зьбіты польскі консул. «Каб вашыя міліцыянты раптам атрымалі такую колькасьць ня стомленай стаяньнем на плошчы моладзі, а сапраўдных злачынцаў, то анічога б не зрабілі – дзейнічалі крайне непрафэсійна», – мяркуе яна.

Дзяўчына наракае на ўмо-вы: адсутнасьць гігіенічных сродкаў, холад і няякасную ежу.

Суд польская журналістка называе фарсам. «Мне адмовілі ў перакладніку, і зразумець тое, што было ад рукі неахайна напісана ў пратаколе, я не змагла». Ёй адно патлумачылі, што свае 10 сутак яна будзе адбываць за ўдзел у несанкцыяваным мерапрыемстве, выкрыкваньні антыдзяржаўных лёзунгаў «Жыве Беларусь!» і «Далоў Лукашэнку!».

У часе адседкі Вераніку выклікалі на допыт. Зь ёй гутарыў «бардзо мілы» гэбіст. Яго цікавіла («не для пратаколу») яе стаўленьне да крымінальнага перасьледу актывістаў незарэгістраванага «Маладога фронту». Вераніка, якая абараніла магістарскую працу на тэму рэпрэсіяў у сацыялістычны час, паводзілася на допыце асьцярожна.

У камэры Вераніка пазнаёмілася з тэлежурналісткай Грамадзкага тэлебачаньня Грузіі Ніно Гіёргабіяні, якую затрымалі разам з апэратарам Георгіем Лагідзэ падчас здымак рэпартажу ля Акрэсьціна, абвінаваціўшы ў тым, што здымачная група працуе без акрэдытацыі. Ужо потым журналістка атрымала 5 сутак арышту за «дробнае хуліганства». На сёньня яна ўжо адбыла свой тэрмін і зьехала ў Кіеў асьвятляць сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Грузіі (што праўда, візыт адкладзены).

Найбольш польскую журналістку ўразілі нашыя дзяўчаты, якія цягам усяго тэрміну вельмі мужна трымаліся. «Яны ўслых чыталі «Quo vadis» па-беларуску, і я адчувала, наколькі гэты твор пасуе да сытуацыі».

Толькі апошнюю ноч перад вызваленьнем дзяўчына правяла ў кампаніі непалітычнага кантынгенту – дзьвюх бамжых, нелегалкі-ўзбэчкі і дзяўчыны, якую затрымалі за крадзеж.

Вераніка зусім ня каецца, што ўначы з 23 на 24 сакавіка выбрала сабе лёс не журналісткі, а ўдзельніцы падзеяў. «Потым я астатак жыцьця не змагла б дараваць сабе, калі б сышла з плошчы», – кажа люблінская карэспандэнтка «Газэты выборчай».

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах7

У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі3

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай16

Іранскія катары хацелі ўзяць на абардаж амерыканскі танкер

На беларускай гімназіі ў Вільні напісалі «Рукі прэч ад Скарынаўкі». Кірыліца далася цяжка11

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт1

Мінулай ноччу адна з ракет, запушчаных Расіяй на Украіну, праляцела над Беларуссю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць