У судзе Ленінскага раёна Менска разглядаецца адміністратыўная справа Уладзіміра Кумца. Ён быў затрыманы 10 мая каля 15 гадзін.
Калі актывіст выйшаў з дому і сеў у аўтамабіль, некалькі невядомых у цывільным спынілі яго на сваёй машыне. Кумец выскачыў, паспрабаваў уцячы, але яго затрымалі.
Ранейшага прэс-сакратара кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» даставілі ў РУУС Ленінскага раёна, а затым на Акрэсціна. Кумца вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КоАП РБ) і нападпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КоАП).
Суд праходзіў вельмі хутка, нават без перапынку. Суддзя Міхаіл Хома вынес прысуд - 20 сутак арышту.
Колькасць затрыманых і асуджаных на адміністрацыйныя суткі перад і падчас ЧС па хакеі— каля трох дзясяткаў чалавек.
Каментары