Навука і тэхналогіі22

Новая паслуга МТС для безлімітнага доступу да Інтэрнэту і сацсетак праз браўзэр Opera Mini

Мабільны аператар «МТС» і нарвежская кампанія Opera Software запусцілі новыя паслугі для безлімітнага доступу ў інтэрнэт і сацыяльныя сеткі.

Як паведамілі БелаПАН у СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», цяпер сачыць за навінамі і абнаўленнямі праз браўзэр Opera Mini будзе зручней і са смартфона, і са звычайнага тэлефона з сэнсарным экранам.

У прыватнасці, неабмежаваны доступ да Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікаў» атрымаюць абаненты, якія падключаць пакет «Сацыяльныя сеткі» па цане 1.200 рублёў у суткі.

Калі карыстальніку патрэбны безліміт для наведвання ўсіх без выключэння рэсурсаў праз браўзэр Opera Mini, можна падключыць пакет «Безлімітны тыдзень» за 7.500 рублёў і карыстацца ім сем дзён.

Каб падключыць любую з паслуг, дастаткова загрузіць з Play Маркет або App Store браўзэр Opera Mini. Пасля запуску праграмы на стартавай старонцы «Экспрэс-панэль» неабходна перайсці па іконцы «МТС Абанемент», дзе можна выбраць і дадаць пажаданыя пакеты. Для аплаты не спатрэбіцца нават банкаўская картка — сума спішацца з асабовага рахунку «МТС».

Opera Mini — адзін з папулярных вэб-браўзэраў, распрацаваных кампаніяй Opera Software. Асноўнай яго перавагай з'яўляецца тэхналогія кампрэсіі дадзеных, якая забяспечвае больш хуткую загрузку кантэнту, а таксама істотна эканоміць сродкі абанентаў на мабільны Інтэрнэт. Яшчэ адной перавагай браўзэра Opera Mini з'яўляецца адаптаванае адлюстраванне інтэрнэт-сайтаў, што робіць іх зручнымі для прагляду на невялікіх экранах. Браўзэрам можна карыстацца як з сэнсарнага экрана, так і з клавіятуры.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак6

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць