«Беларуськалій» дамагаўся пераносу арбітражнага працэсу супраць Літвы ў ААЭ ці Сінгапур, але суд адмовіў
Беларускі вытворца калійных угнаенняў «Беларуськалій» прапанаваў перанесці арбітражны працэс супраць Літвы ў нейтральную краіну, не звязаную з ЕС, які працягвае накладаць санкцыі на Беларусь, піша Радыё Свабода.

Першапачаткова «Беларуськалій» настойваў на разглядзе свайго пазову ў Пастаянным арбітражным судзе ў Швейцарыі (Permanent Court of Arbitration, PCA), але пасля далучэння Швейцарыі да санкцый Еўрапейскага саюза гэтая краіна, паводле «Беларуськалія», перастала быць нейтральнай.
Сярод патэнцыйных месцаў беларускі пазоўнік называў як «найбольш прыдатныя варыянты нейтральных месцаў» Дубайскі міжнародны фінансавы цэнтр (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) або Сінгапур. Адначасова «Беларуськалій» быў гатовы пагадзіцца на любое іншае месца па-за межамі Еўрапейскага саюза, але «на дастатковай адлегласці ад сістэмы санкцый ЕС».
Літва выступіла супраць такога пераносу. У сваім адказе Вільня адзначыла, што змяненне месца арбітражу магчымае толькі ў выключных абставінах — калі «разгляд справы ў першапачаткова вызначаным месцы становіцца немагчымым». Літоўскі бок таксама звярнуў увагу на тое, што Беларусь прапанавала Швейцарыю ў якасці месца для арбітражу ўжо пасля таго, як тая далучылася да санкцый ЕС.
Аднак арбітраж не прызнаў юрыдычна абгрунтаванымі аргументы беларускага боку і адмовіў у задавальненні такой заявы.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары