Здароўе22

Урад адмовіў прыватным медцэнтрам у выдачы бальнічных

На ўрадавым узроўні падтрымана пазіцыя Міністэрства аховы здароўя Беларусі, якое лічыць, што надзяленне прыватных медыцынскіх цэнтраў правам выдачы грамадзянам лісткоў аб непрацаздольнасці з'яўляецца дачасным рашэннем.

Гэтая інфармацыя выкладзена ў даведцы аб рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі — 2014, якая падрыхтавана да пасяджэння прэзідыума Савета міністраў. 

У дакуменце ўказваецца, што яшчэ ў пачатку гэтага года ўрад зняў з кантролю гэтае пытанне. 

У сакавіку па даручэнні Саўміна Міністэрства эканомікі было праінфармаванае аб меркаванні Міністэрства аховы здароўя аб тым, што «зараз надзяленне арганізацый аховы здароўя, якое аказвае платныя медыцынскія паслугі, незалежна ад формы ўласнасці правам выдачы лісткоў непрацаздольнасці на падставе адпаведнай атэстацыі Міністэрства аховы здароўя з'яўляецца дачасным». 

Між тым беларускія бізнес-саюзы мяркуюць, што права выдачы лісткоў непрацаздольнасці павінны мець арганізацыі, якія аказваюць платныя медыцынскія паслугі, незалежна ад формы ўласнасці. 

У даведцы аб рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі — 2014 прыводзіцца пазіцыя старшыні савета заснавальнікаў СТАА «Экамедсэрвіс», члена Беларускага саюза прадпрымальнікаў Уладзіміра Каявы.

Ён мяркуе, што «там, дзе абслугоўваюцца пацыенты, і павінны выдаваць лісток непрацаздольнасці». 

«Многія пацыенты хочуць і маюць матэрыяльную магчымасць максімальна адмовіцца ад бюджэтных паліклінік, атрымліваюць меддапамогу ў камерцыйных арганізацыях аховы здароўя, аплачваючы наўпрост ці праз страхавы поліс (як за свой кошт, гэтак і за кошт работадаўцы). Але каб атрымаць лісток непрацаздольнасці, трэба паўторна звяртацца ў дзяржаўную паліклініку», — канстатуе Каява. 

Пры гэтым, дадае ён, «хворы губляе час, а дзяржаўная паліклініка мае дадатковую нагрузку», у той час як «адна з мэтаў стварэння пазабюджэтнага сектара (платнага) аховы здароўя — гэта разгрузіць бюджэтную ахову здароўя, што дазволіць значна палепшыць якасць і даступнасць». Апрача таго, мяркуе бізнесмен, «такая палітыка дзяржавы парушае прынцыпы роўных умоў гаспадарання ў сферы аховы здароўя». 

Кіраўнік «Экамедсэрвіса» нагадвае, што ў Праграме дзейнасці ўрада на 2011—2015 гады сказана аб развіцці пазабюджэтнага сектара аховы здароўя. «Без выдачы лісткоў непрацаздольнасці пазабюджэтны сектар аховы здароўя будзе непаўнацэнным», — падкрэслівае Каява. 

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам23

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадалі тур на 10 дзён за дваіх амаль за 23 тысячы даляраў. Што за кірунак?4

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2

Кітайскія хакеры на працягу некалькіх гадоў мелі доступ да мабільнай сувязі ўрада Вялікабрытаніі2

Галоўчанка не гуляе спецыяльна супраць даляра4

Расія пакідае адну з вайсковых баз у Сірыі3

IT-кампанія з беларускімі каранямі ўвайшла ў топ-3 найлепшых тэсціроўшчыкаў свету

Дачка спікера Сергеенкі ўладкавалася на працу ў Міністэрства працы11

На выездзе з Мінска пабудуюць аўтавакзал13

«Горы відавочна лішнія». Беларусы ацанілі Браслаў у шпіёнскім серыяле «Поні»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам23

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць