Свет1010

Стралок-Гіркін прызнаў, што ў Данецку падтрымкі мала, і агучыў расцэнкі

Адзін з лідараў тэрарыстаў Ігар Гіркін, ён жа «Стралок» і «Стралкоў», прызнаў, што Данецк не гатовы ваяваць з украінскай арміяй — з тылам і забеспячэннем у сепаратыстаў дрэнна.

Пра гэта расійскі дыверсант, які абвясціў сябе «галоўнакамандуючым» так званай «ДНР», заявіў у эфіры данецкага тэлебачання.

Паводле яго слоў, Данецк зараз знаходзіцца на «мірным становішчы», і яго стан можна параўнаць з падрыхтоўкай да абароны Славянска двухмесяцовай даўнасці.

Таксама «Стралок» сказаў, што на дадзеным этапе абарона Данецка звязана з вялікай колькасцю ахвяр сярод яго баевікоў.

«Мы прымаем штодзённыя меры для таго, каб горад быў гатовы да абароны з пункту гледжання фартыфікацыйнага», — заявіў Гіркін.

Пры гэтым яму крыўдна, што гараджане жывуць мірным жыццём і не вераць, што «ўкраінскія карныя падраздзяленні могуць распачаць масіраваны артылерыйскі агонь і авіяцыйныя ўдары па жылых кварталах».

«Для мільённага горада апалчэння вельмі мала», — сказаў ён, адказваючы на пытанне аб колькасці сіл у прыхільнікаў «ДНР», якую Генпракуратура Украіны прызнала тэрарыстычнай арганізацыяй.

«З тылам ў нас усё дрэнна, дрэнна і з пастаўкай (неабходнага)», — прызнаў Гіркін.

Паводле яго слоў, яму трэба 8—10 тысяч людзей: «Ці каб яны самі прыйшлі, або каб былі прызваныя».

Акрамя таго, як паведамляе РІА «Новості», Гіркін заявіў, што «ДНР» будзе ствараць «кантрактную армію», яе наймітам будуць выплачваць ад 5 да 8 тысяч грыўняў.

«Хацелася б сказаць, што шмат хто гатовы быў бы, відавочна, уступіць у апалчэнне, калі б была гарантыя для сем'яў. Цяпер такая гарантыя будзе, пачынаючы з гэтага месяца, апалчэнцам плануецца выплачваць даволі сур'ёзныя, на па мясцовых мерках, сумы, г.зн. ад пяці да васьмі тысяч грыўняў», — сказаў ён.

«Мы плануем з ліпеня ўвесці аплату… Гэта значыць, мы будзем ствараць кантрактную армію», — заявіў лідар тэрарыстаў, па мянушцы Стралок.

Славянск = Украіна ў Твітары таксама цытуе заяву Гіркіна аб тым, што «ДНР» увядзе «ваеннае становішча» ў раёнах засяроджвання ўкраінскай арміі, а ў Данецку і падкантрольных рэгіёнах будуць створаны «камендатуры».

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы6

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было6

Замест заяўленых шматдзетных сем'яў у новабудоўлю ў Мінску засяляюць ахоўнікаў Лукашэнкі19

Назвалі дату адкрыцця новага моста цераз Прыпяць2

Людзі на паўночнай Чарнігаўшчыне: У нас няма нянавісці да беларусаў, мы з імі перамяшаныя. А да Расіі ёсць8

Ахвотным паехаць па бязвізе ў М'янму трэба быць акуратнымі з мабільнымі тэлефонамі2

Арабскага рускамоўнага блогера нібыта хацелі забіць у Беларусі два браты-шыіты4

МТС мяняе кошт сваіх паслуг1

Стала вядома пра стан Джо Байдэна, які змагаецца з ракам3

У Краснаярскім краі на вяселлі выбухнула бойка. Жаніх у магіле, забойца — на «СВА»18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы6

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць