Усяго патроху33

Надзея Бабкіна выбачылася перад журналістамі за неабдуманы ўчынак

Вядомая народная і эстрадная спявачка Надзея Бабкіна, прыехаўшы сёння раніцай у Віцебск, першым чынам збегла ад натоўпу журналістаў, які кінуўся да яе. Сёння на прэс-канферэнцыі спявачка выбачылася за свой неабдуманы ўчынак.

Народная артыстка РСФСР прыехала ў горад на Дзвіне каля 5-й раніцы. Надзея Георгіеўна толькі сабралася ступіць на перон Віцебскага вакзала, як тут жа цягнік акружыла прэса. «Як толькі я гэта ўбачыла, захацела праехаць далей. Мяне ніхто не папярэдзіў, што такое будзе. Я ж артыстка! А выйшла — не зразумей хто. Гэта была непрыемная сітуацыя, таму я павярнулася і пайшла», — са скрухай сказала спявачка. Паводле яе слоў, так «дрэнна» з журналістамі яна паступіла ўпершыню. А ўсяму віной аказалася нежаданне выканаўцы паўстаць перад рэпарцёрамі ў не зусім удалым выглядзе. «Я думала, што ўсё пройдзе ціха. Пабяжым купім беларускую бялізну, ільняныя абрусы, вырабы і паедзем… Да такіх сюрпрызаў трэба рыхтавацца, чаго я не зрабіла», — сказала ўжо настроеная на размову спявачка.

Надзея Бабкіна прыязджае на фестываль у 17-ы раз. За гэты час ёй даводзілася выступаць на розных пляцоўках, нават у месцах зняволення. «Раней на форуме вярсталася вялікая праграма. Удзельнік павінен быў наведаць альбо дзіцячую ўстанову, альбо якое-небудзь прадпрыемства і так далей. Бывала, што аўдыторыя была ў месцах не вельмі аддаленых, — успомніла яна. — Я не гатовая захапляцца такім зносінамі, але свой доўг выканала». Тым не менш яна лічыць, што да «Славянскага базару» была проста вядомай, а дзякуючы віцебскаму форуму стала папулярнай.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

«Колькасць хворых павялічыцца». Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла пра новыя выпадкі хантавіруса2

У акупаваным Крыме ўдарам беспілотніка забіла пяць расійскіх вайскоўцаў1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

У Мінску пачалі працаваць камеры для кантролю хуткасці электрасамакатаў

На дзяржаўным тэлебачанні анансавалі фільм пра грамадзяніна Літвы, асуджанага на 15 гадоў за шпіянаж

«Тут дзеці адчуваюць сябе як у Беларусі». Чэмпіён свету па самба Сцяпан Папоў адкрыў спартыўны клуб ва Уроцлаве2

Расія на мяжы вычарпання грошай: дэфіцыт бюджэту за 4 месяцы ў паўтара раза перавысіў прагноз на цэлы год20

Што за жанчына ў пілотцы і з чырвона-зялёным сцягам накінулася на антыпуцінскі пікет у Барселоне? Яна з Гомеля20

У Год жанчыны Лукашэнка зняў жанчыну-мэра5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць