Свет1818

Пуцін і Меркель абмеркавалі ў Рыа-дэ-Жанейра сітуацыю ва Украіне

Сёння Уладзімір Пуцін прыбыў у Рыа-дэ-Жанейра. Увечары ён мае намер наведаць фінал чэмпіянату свету па футболе, дзе будуць змагацца футбалісты Германіі і Аргенціны.

Адразу з аэрапорта Пуцін накіраваўся на сустрэчу з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, з якой абмеркаваў сітуацыю на Украіне.

Лідары дзвюх краін абмяняліся прывітаннямі і трохі пагутарылі па-нямецку. Дазволіўшы прадстаўнікам СМІ зрабіць некалькі пратакольных фотаздымкаў, далей Пуцін і Меркель працягнулі гутарку без журналістаў.

«Уладзімір Пуцін і Ангела Меркель лічаць неабходнымі для аднаўлення працы кантактнай групы тэрмінова абвясціць спыненне агню, абмену палоннымі». Пра гэта заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

У ходзе гутаркі з канцлерам Германіі кіраўнік РФ назваў непрымальнай сітуацыю, калі ў выніку дзеянняў украінскіх узброеных сіл адбылася трагедыя з абстрэлам у Растоўскай вобласці.

«Пуцін выказаў крайнюю занепакоенасць наступальнымі дзеяннямі з боку украінскіх узброеных сіл, акцэнтаваўшы пры гэтым непрымальнасць такіх выпадкаў, калі следствам гэтых дзеянняў становіцца пападанне снарадаў на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, што ў сваю чаргу прывяло да сённяшняга трагічнага выпадку ў Растоўскай вобласці», — заявіў Пяскоў журналістам па выніках гутаркі кіраўнікоў дзяржаў.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму3

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову10

Сёння ў Варшаве адкрыецца яшчэ адна беларуская кнігарня4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць