Свет11

Папярэднія звесткі пра катастрофу малайзійскага «Боінга» над Данецкам абнародуюць толькі ў верасні

Як стала вядома «Коммерсанту», папярэднія вынікі міжнароднага расследавання прычын крушэння малайзійскага Boeing 777 пад Данецкам 17 ліпеня будуць апублікаваныя толькі ў першы тыдзень верасня.

Пра гэта паведамілі ў Нідэрландскім савеце па бяспецы (НСБ), які ўзначальваў расследаванне. У справаздачы будзе ўтрымлівацца інфармацыя з розных крыніц — звесткі «чорных скрыняў», перамоваў дыспетчарскай службы, паказанняў радыёлакацыйных станцый і спадарожнікавых здымкаў. Падрыхтоўка жа выніковага дакладу НСБ зойме некалькі месяцаў.

Нідэрландскі савет па бяспецы (Dutch Safety Board) — галоўная інстанцыя, якая вядзе расследаванне крушэння MH17 пад эгідай Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO). Сярод 298 пасажыраў пацярпелага крушэнне 17 ліпеня ў Данецкай вобласці лайнера кампаніі «Малайзійскія авіялініі» 196 чалавек былі грамадзянамі Нідэрландаў.

Блізкая да міжнароднай камісіі крыніца паведаміла, што расшыфроўка бартавых самапісцаў дала не занадта шмат інфармацыі.

Паводле яе слоў, калі самалёт сапраўды знішчыла баявая ракета, пілоты наўрад ці паспелі пракаментаваць гэтую сітуацыю:

з-за розніцы ціску паветра ўнутры і звонку самалёта машына, якая атрымала пашкоджанні ад выбуховай хвалі або аскепкаў, разляцелася на часткі, а людзі імгненна страцілі прытомнасць ад вельмі цяжкай баратраўмы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі гатовы да асабістай сустрэчы з Пуціным, калі яна адбудзецца не ў Кіеве і не ў Маскве5

У Беларусі здымаюць свой серыял пра пацаноў3

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць