Свет1515

«Роснефть» просіць ва ўрада больш за $40 мільярдаў з-за санкцыяў, пагроза банкруцтва

Кампанія «Роснефть» просіць пазычыць ёй з фонду нацыянальнага дабрабыту 1,5 трыльёна расійскіх рублёў.

Прэзыдэнт «Роснефті» Ігар Сечын звярнуўся ва ўрад з просьбай аб фінансавай дапамозе, пішуць расійскія «Ведомости» са спасылкай на «чалавека з нафтавай галіны і чацвярых федэральных чыноўнікаў». Гэта ж вынікае з ліста ад 12 жніўня намесніка міністра эканамічнага развіцця Алега Фамічова ў Мінэнерга. У лісце Міністэрства эканамічнага развіцця па даручэнні старшыні ўрада Дзмітрыя Мядзьведзева аналізуе прапановы Сечына.

Прадстаўнік урада ад афіцыйных каментароў адмовіўся, запыт у Мінэканамразвіцця застаўся без адказу. Прэс-служба «Роснефти» каментароў па сутнасьці не прадставіла.

Сечын прапануе пяць спосабаў падтрымкі кампаніі, вынікае з ліста Фамічова. Самы дарагі для дзяржавы — выкуп за кошт фонду нацыянальнага дабрабыту новых аблігацый кампаніі на 1,5 трыльёна рублёў.

Неабходнасць такой дапамогі Сечын у лісце тлумачыць уведзенымі супраць кампаніі санкцыямі ЗША, распавядаюць суразмоўцы выдання «Ведомости».

19 ліпеня Мінфін ЗША забараніў амерыканскім кампаніям, банкам і грамадзянам, а таксама ўсім, хто вядзе аперацыі праз ЗША, прадстаўляць «Роснефти», «Новатеку» «Газпромбанку» і «Внешэкономбанку» крэдыты і пазыкі больш, чым на 90 дзён, а таксама акцыянернае фінансаванне. Хоць санкцыі, якія абмяжоўваюць прыцягненне доўгатэрміновага фінансавання, увялі толькі ЗША, еўрапейскія банкі і інвэстары дэ-факта да іх далучыліся, бо многія з іх працуюць на амерыканскім рынку і не хочуць праблем з уладамі ЗША, тлумачыў супрацоўнік апарата ўраду Расіі.

Чысты доўг кампаніі «Роснефть» на канец чэрвеня складаў як раз 1,5 трыльёна рублёў (каля $ 44,5 мільярда даляраў).

Каментары15

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?8

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прыгатаваў дранік у выглядзе карты краіны і павесяліў карыстальнікаў сеціва

У Расіі канчаткова заблакавалі YouTube, WhatsApp і Facebook17

«Супрацоўнікі былі ў паніцы». У італьянскім візавым цэнтры памёр чалавек7

У Мінску вядомыя вытворцы касметыкі адкрываюць незвычайную кавярню

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх7

Іна Кулей: Мілінкевіч пакуль ляжачы хворы, але пільна сочыць за навінамі7

Беларускія аператары прыдумалі, як можна абыходзіць абмежаванні безлімітаў1

Літоўскі інтэлектуал: Беларусы любяць свабоду не толькі на словах, але і на справе10

У Салігорскім раёне мужчына два разы пагражаў узарваць вышку за кепскі інтэрнэт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?8

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць