Свет22

Ліст з азербайджанскай турмы: «Гэта наш 37-мы»

Азэрбайджанская праваабаронца Лэйла Юнус праз радыё «Свабода» зьвярнулася зь лістом да свайго мужа Арыфа. Яны сядзяць у адным сьледчым ізалятары, але ў розных камэрах.

«Арыф, дарагі!

Ну вось, праз 36 гадоў нашага жыцьця з табой мы апынуліся ў розных камэрах ў розных зонах…

Мілы мой, ты хіба ня ведаеш, я ўсё вытрымаю: і страшны фізычны боль (ад халоднай вады ў мяне пайшоў запаленчы працэс) і ціск крымінальніцы зь вялікім стажам у камэры (дарэчы, яна родам з Гянджы, ізноў наша Гянджа нас падвяла) і нават візыты гэтых шакалаў з пракуратуры. Я вытрымліваю адсутнасьць перадачаў (ведаю, і ты зусім без перадачаў, бяз зьмены бялізны, лекаў). Я таксама бяз ежы і бяз лекаў. Уяўляеш, якімі шакаламі зьяўляюцца гэтыя усубавы, лембэранскія, што ім мала, што мы ў душнай камэры, яны нас яшчэ і голадам мораць і бяз лекаў. (Усубаў і Лімбэранскі — міністар ўнутраных спраў і пракурор — рэд.).

Але самае цяжкае — гэта тое, што ты ня побач. Мы ж амаль не расставаліся усе 36 гадоў!

Я не магу ня мець магчымасьці нават перагаварыць з табой у лістах, і я вырашыла пісаць табе гэтыя адкрытыя лісты. Як-небудзь яны дойдуць да цябе.

Ты ведаеш, мы прачыталі з табой усё — і Салжаніцына, і Варлама Шаламава, і Гросмана і Аксёнава. Мы з табой часта абмяркоўвалі, што адчуваюць муж і жонка, якіх ўзялі разам. А ў 1937 годзе іх было вялікае мноства.

Мы з табой проста не ўяўлялі, што ў XXI стагодзьдзі мы прыйдзем да рэпрэсій 30-х гадоў. Учора мне ўспомніліся словы Гросмана ў яго «Жыцьця і лёсу». Ён піша пра пачуцьці вязьняў: «жудасная туга зьмяняецца бессэнсоўным опіюмам — аптымізмам…».

Як дакладна сказана пра аптымізм ў турмах аўтарытарных структураў. І яшчэ там жа: габрэі ў 1942 годзе ў лягерах перадавалі адзін аднаму дакладную інфармацыю: «Гітлеру перадалі жорсткі ультыматум — тэрмінова вызваліць усіх габрэяў».

І людзі верылі … Верылі, таму, што чапляліся за бессэнсоўны опіюм — аптымізм.

Мы з табой — рэалісты. «Палітыка — брудная справа». Мы з табой усё разумеем. Як бы не склалася жыцьцё — самае жудаснае, што я не магу цябе бачыць. І гэта наш з табой 37-ы год.

Абдымаю,

Лэйла».

Лэйле і Арыфу Юнусам выстаўленыя абвінавачваньні ў здрадзе радзіме, ухіленьні ад падаткаў, махлярстве і вядзеньні незаконнага бізнэсу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу2

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць7

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна11

За павольны інтэрнэт збіраюцца ўвесці вялікія штрафы — вось якія2

Салаўёў заклікае пачаць «СВА» ў Арменіі16

Як цяпер выглядае будучы Нацыянальны гістарычны музей5

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія службы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя69

Самую дарагую кватэру ў снежні купілі ў Драздах

Шрайбман тлумачыць, чаму ў Беларусі не будзе як у Венесуэле28

Вячорка патлумачыў, як складаюцца спісы гасцей на прыём да прэзідэнта Польшчы22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу2

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць