Свет1212

Ваенныя журналісты: З боку Расіі ўварваліся 30 танкаў

Расійскія рэгулярныя войскі ўварваліся на тэрыторыю Украіны з боку Таганрога.

Пра гэта паведамляюць памежнікі і байцы добраахвотніцкіх батальёнаў, якія цяпер у тым раёне, піша на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Раман Бачкала.

Паводле інфармацыі, групоўка пачала ўваходзіць у панядзелак увечары праз палі ў кірунку Маркіна. Менавіта там адбыўся прарыў.

З боку Расіі ўвайшлі 30 танкаў, лёгкабраняваная тэхніка і жывая сіла. Яны знаходзяцца на 8 кіламетраў углыб украінскай тэрыторыі. Кантралююць 6 прыгранічных сёлаў. У прыватнасці, такія як Маркіна, Шчарбак, Розы Люксембург.

Як адзначае Бачкала, акупанты выстаўляюць блокпасты, пакідаючы на кожным па 3 танкі і 2 БТРы, узвод асабовага складу, і прасоўваюцца далей. У прыгарадзе Новаазоўска чуваць стрэлы. На захопленых тэрыторыях расейскія вайскоўцы не хаваюць знакаў адрознення.

Услед за імі з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, паведамляе журналіст, увайшлі прадстаўнікі «ДНР». Яны просяць мясцовае насельніцтва некалькі дзён перачакаць «неспакойную сітуацыю», і абяцаюць, што потым «усё будзе добра, будзе свая рэспубліка».

«Украінскія вайскоўцы вымушаныя адступаць пад націскам артабстрэлаў тым ліку з установак «Град». Ёсць страты сярод памежнікаў і байцоў батальёнаў тэрабароны, а таксама цяжкапараненыя. Нашы байцы просяць падмогу і цяжкую тэхніку. Інакш, кажуць, не змогуць утрымаць Новаазоўск. У выпадку страты Новаазоўска дарога на Марыупаль, па іх словах, будзе адкрыта», — адзначае журналіст.

Акрамя гэтага, пра прарыў ваеннай тэхнікі з РФ паведаміў журналіст Андрэй Цапліенка.

Каментары12

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ16

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?8

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ16

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць