Грамадства1414

Лідары магілёўскіх прафсаюзаў хочуць падаць у суд на тэлеканалы «РТР-Беларусь» і «НТВ-Беларусь»

Лідары магілёўскіх арганізацый незалежных прафсаюзаў заявілі пра намер падаць у суд за экстрэмізм на тэлеканалы «РТР-Беларусь» і «НТВ-Беларусь».

Нагадаем, у ліпені магілёўскія актывісты незалежных прафсаюзаў і грамадскага аб'яднання «Фонд імя Льва Сапегі» звярнуліся ў Міністэрства сувязі з інфарматызацыі, Белтэлерадыёкампанію і Генеральную пракуратуру з просьбай замяніць расійскія тэлеканалы РТР і НТВ на ўкраінскі і казахстанскі, якія таксама вяшчаюць на рускай мове. Сваю просьбу яны растлумачылі тым, што, на іх думку, на расійскіх тэлеканалах распаўсюджваецца «антыўкраінская істэрыя, накіраваная на распальванне міжнацыянальнай варожасці і сепаратызму».

У атрыманым актывістамі адказе, падпісаным намеснікам міністра інфармацыі Сяргеем Хільманам, адзначаецца: «Усе восем тэлепраграм, што распаўсюджваюцца на тэрыторыі Магілёва ў агульнадаступным лічбавым эфірным пакеце, з'яўляюцца сродкамі масавай інфармацыі, зарэгістраванымі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Інфармацыя аб распаўсюджванні ў гэтым лічбавым пакеце тэлепраграм, зарэгістраваных на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, не адпавядае рэчаіснасці».

Акрамя таго, у лісце ўказана, што толькі суд можа прызнаваць матэрыялы экстрэмісцкімі. «У выпадку калі рашэннем суда будзе прызнана, што рэдакцыя тэлепраграмы распаўсюджвае экстрэмісцкія матэрыялы, гэтая рэдакцыя будзе несці адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам», — адзначыў Хільман.

«Цікава, што нават пытанне распачынання крымінальнай справы па распальванні расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці Генеральная пракуратура аддала вырашаць Міністэрству інфармацыі. Усе адрасаты праігнаравалі зварот, не разгледзелі яго па сутнасці і пераслалі ў Міністэрства інфармацыі», — заявіў у каментары БелаПАН адзін з падпісантаў звароту Юрый Новікаў, які прадстаўляе абласную арганізацыю Свабоднага прафсаюза Беларускага.

Новікаў і іншыя падпісанты звароту — Юрый Дарашэнка са Свабоднага прафсаюза металістаў, Аляксей Яўгенаў з прафсаюза РЭП і Уладзімір Шанцаў з Фонду імя Льва Сапегі — заявілі пра намер падрыхтаваць судовыя іскі на тэлеканалы «РТР-Беларусь» і «НТВ-Беларусь».

Каментары14

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць