Свет33

Сёння ў мінскім «Прэзідэнт-гатэлі» пройдзе пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Чарговая сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ — сепаратысты Данбаса пройдзе 5 верасня ў мінскім «Прэзідэнт-гатэлі». 

Акрэдытаваных журналістаў збіраюць у «Прэзідэнт-гатэлі» ў 13.00. Чакаецца, што перамовы пачнуцца ў 14.00. 

«У пятніцу ў 14 гадзін павінна адбыцца пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы, на якой павінен быць падпісаны дакумент, які прадугледжвае этапнасць укаранення мірнага плана. І першым элементам у ім будзе спыненне агню», — заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка 4 верасня ў Ньюпарце (Вялікабрытанія) па выніках сустрэчы з пяцёркай сусветных лідараў краін НАТА. 

Калі сустрэча ў Мінску адбудзецца, дадаў прэзідэнт Украіны, ён дасць даручэнне кіраўніцтву Генеральнага штаба аб спыненні агню. 

У той жа час, паведаміў ён, з лідарамі вядучых краін НАТА ўзгоднена, што ў выпадку зрыву перамоў можа быць запушчаны іншы варыянт.

Парашэнка назваў яго «рашучымі дзеяннямі». «Калі гэтага не адбудзецца, то верагоднасць нашых рашучых дзеянняў па дээскалацыі канфлікту з'яўляецца вельмі высокай, але мы жадаем міру», — сказаў ён. 

Чакаецца, што пасяджэнне кантактнай групы пройдзе ў тым жа складзе, што і 1 верасня.

Тады ўкраінскі бок на перамовах прадстаўляў былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, расійскі — пасол РФ у Кіеве Міхаіл Зурабаў, АБСЕ — афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні, самаабвешчаныя Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі — Андрэй Пургін і Аляксей Каракін адпаведна. 

Плануецца, што ўдзельнікам перамоў будуць прадстаўлены планы па ўрэгуляванні ваеннага канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны, прапанаваныя Пятром Парашэнкам і прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду7

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю58

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа19

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным10

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду7

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць