Свет44

Расія збіраецца абмежаваць увоз алкаголю з Беларусі і Казахстана

Урад РФ разглядае пытанне аб абмежаванні гранічных аб'ёмаў бяспошліннага ўвозу расейцамі алкаголю з Казахстана і Беларусі ў Расію для асабістых патрэб пяццю літрамі, паведаміў журналістам міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў.

«Ва ўрадзе разглядаюць прапановы па вызначэнні гранічных памераў ўвозу алкаголю ў Расію для асабістых патрэб. Мы ўсталёўваем абмежаванне на ўвоз алкаголю - не больш за пяць літраў. Гэта пакуль прапанова», - цытуе чыноўніка РІА Навіны.

Па словах міністра, гэта звязана з тым, што рэгіёны сталі недаатрымліваць паступленні ад акцызаў на алкаголь з-за «шэрага» імпарту алкагольнай прадукцыі з Казахстана, дзе стаўкі акцызаў істотна ніжэйшыя за расійскія. Пры гэтым ніякіх абмежаванняў на ўвоз алкагольнай прадукцыі з гэтых краін не ўстаноўлена.

Таксама, па словах Сілуанава, улады маюць намер зрабіць больш жорсткім кантроль за продажам алкаголю ў рознічных сетках без акцызных марак.

У пачатку года дэпутаты і Росалкагольрэгуляванне ўжо рыхтавалі законапраекты аб абмежаванні ўвозу ў Расію фізічнымі асобамі алкагольнай прадукцыі з Мытнага саюза. Зроблена гэта было для вырашэння праблемы няўзгодненасці акцызнай палітыкі Расеі і Казахстана. Аднак лёс гэтых законапраектаў невядомы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер23

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі2

Сірыйскі ўрад дамовіўся з курдамі. Іх правы прызналі, а ўзброеныя атрады далучацца да дзяржаўнай арміі

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць