Грамадства77

Мінгарвыканкам у чарговы раз адмовіў у правядзенні пікета супраць вайны ва Украіне

Мінгарвыканкам у чарговы раз адмовіў руху «За Свабоду» ў правядзенні пікета каля пасольства Расіі з патрабаваннем спыніць ваенныя дзеянні ва Украіне.

Нагадаем, рух «За Свабоду» выступіў з ініцыятывай арганізацыі «каруселі пікетаў», прапанаваўшы кожны дзень падаваць заяўкі на іх правядзенне. У правядзенні першых пікетаў 19 і 20 верасня было адмоўлена актывістам арганізацыі Арцёму Ляве і Алесю Марчанку на падставе таго, што яны прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Так, 6 мая яны правялі каля пасольства РФ несанкцыянаваную акцыю салідарнасці з народам Украіны і супраць расійскай акупацыі Крыма, за што былі асуджаны на пяць сутак арышту.

Чарговую адмову на правядзенне пікета, заяўку на які падавала грамадская актывістка Таццяна Грачанікава, Мінгарвыканкам растлумачыў яе неадпаведнасцю закону «Аб масавых мерапрыемствах». У прыватнасці, паведамляе прэс-служба руху «За Свабоду», чыноўнікі мяркуюць, што правядзенне масавага мерапрыемства «не будзе садзейнічаць захаванню элементаў добраўпарадкавання і зялёных насаджэнняў, можа ствараць перашкоды пешаходнаму і транспартнаму руху, адцягваць увагу вадзіцеляў транспартных сродкаў ад выканання ПДП». Апрача таго, дадалі яны, у заяўцы «не ўказаны канкрэтныя меры па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні масавага мерапрыемства».

«Чыноўнікі праяўляюць фантазію для адмоў, гавораць абсурдныя рэчы. Атрымліваецца, нельга ні стаяць, ні гуляць, калі нават адзіночны пікет стварае такія сур'ёзныя перашкоды», — зазначыў член савета руху «За Свабоду», адзін з ініцыятараў «каруселі пікетаў» Арцём Лява.

На яго думку, у чыноўнікаў ёсць «устаноўка не дазваляць не толькі звязаныя з украінскімі падзеямі акцыі, але і любыя грамадзянскія ініцыятывы».

Лява паведаміў, што даты правядзення пікетаў каля расійскага пасольства размеркаваныя сярод грамадскіх актывістаў да 10 кастрычніка.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць