Свет44

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі

Нямецкая паліцыя расследуе спробу нападу на абаронную кампанію пасля таго, як невядомыя зламыснікі кінулі запальныя прылады на будаўнічую пляцоўку перад штаб-кватэрай Rohde & Schwarz у Мюнхене, піша «Еўрапейская праўда».

Каля поўначы ў Мюнхене на будаўнічую пляцоўку перад штаб-кватэрай тэхналагічнай кампаніі Rohde & Schwarz з аўтамабіля былі кінутыя запальныя прылады.

Адна з іх загарэлася каля будаўнічых кантэйнераў перад офісам кампаніі.

На месца здарэння неадкладна прыбыў паліцэйскі патруль, які патушыў пажар. У выніку пажару ніхто не пацярпеў, полымя не дайшло да памяшканняў кампаніі.

На месцы здарэння ратавальнікі знайшлі яшчэ адну запальную прыладу, якая не выбухнула. Яе абясшкодзілі спецыялісты Баварскага дзяржаўнага ўпраўлення крымінальнай паліцыі.

Падчас пошукаў паліцыя затрымала двух падазраваных на бліжэйшай запраўцы. Паводле звестак паліцыі, гэта 28‑гадовая жанчына і 38‑гадовы мужчына. Абодва — грамадзяне Балгарыі.

Іх сувязь з інцыдэнтам пакуль не ўстаноўленая. Таксама няма інфармацыі пра магчымыя матывы.

Тэхналагічная група Rohde & Schwarz актыўна працуе ў такіх галінах, як тэхналогіі бяспекі і сувязі для дзяржаўных устаноў і вайскоўцаў.

У сакавіку кампанія падпісала мемарандум аб узаемаразуменні з украінскім вытворцам беспілотнікаў Pegasus Arms. Разам яны павінны былі супрацоўнічаць у распрацоўцы перадавых разведвальных сістэм.

Раней паведамлялася, што на заводзе польскай кампаніі WB Electronics, якая вырабляе беспілотнікі для польскай і ўкраінскай армій, адбыўся пажар; перад гэтым на аб'екце нібыта з'явіўся невядомы чалавек у балаклаве.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што пажар на заводзе па вытворчасці кампанентаў для беспілотнікаў у горадзе Скаржыска-Каменна быў дыверсіяй.

Дацкія спецслужбы папярэдзілі, што расійскія спецслужбы ўжо рыхтуюцца арганізаваць дыверсіі на аб'ектах ваенна-прамысловага комплексу краіны.

Паводле звестак газеты The Telegraph, Расія пачала новую хвалю нападаў на еўрапейскія заводы па вытворчасці зброі, вярбуючы членаў мясцовых банд і правяраючы рэакцыю НАТА.

Каментары4

  • Берлинскому режиму
    03.09.2026
    Доказательств у вас нет. Есть? Значит, подкинуты. Чепига с Мишкиным ездили смотреть Фрауэнкирхе. И вообще, хватит отвлекать внимание от тяжелого экономического положения немцев.
  • Бост
    03.09.2026
    Так а что вы хотели? Буквально пару месяцев назад Украина просила ЕС принять санкции, чтобы бы перестать выдавать визы хотя бы российским преступникам, которые пошли на СВО, которые участвуют в этой преступной войне развязанной Россией. Но некоторые страны ЕС тогда категорически выступили против этого. Вот путинские СВОшники пополучали шенгенские визы и теперь совершают подпалы, взрывы, теракты. Хотели русских туристов - вот и получили.
  • Думайте сами, решайте сами...
    03.09.2026
    Какие-то странные российские террористы! То сортир на стройплощадке подожгут, то дрон с визиткой Путина рядом с украинским самолётом забудут. Шума много, а ущерб нулевой. Зато в Монако подрыв известно кто устроил и вся Европа молчит.

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў28

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі2

Ад «дзякуй» да «наперадзе ДАІ»: як разумець сігналы кіроўцаў6

Украіна ўдарыла па расійскай вытворчасці ракет і СПА

Гэта неймаверна, але ў Альшаны — агурковую сталіцу Беларусі — з Масквы везлі фуру агуркоў. Яе не пусцілі ў краіну9

Расія ўдарыла па энергетыцы — тысячы сем’яў засталіся без святла

Пасля атакі на НПЗ у Ніжагародскай вобласці кіроўцы сталі ў чэргі2

На беларускіх дарогах ставяць новыя, больш бяспечныя адбойнікі2

Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец6

«Цяпер мы ямо ўсяго раз на дзень». Жыццё ў пасляваеннай Сірыі пасля падзення рэжыму Асада цяжкае39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў28

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць