Свет22

Памерла вядомая феміністка Глорыя Стайнем

2 верасня ў ЗША ва ўзросце 92 гадоў памерла Глорыя Стайнем — журналістка, грамадская актывістка і адна з найбольш вядомых прадстаўніц фемінісцкага руху другой хвалі, піша Бі-бі-сі.

Глорыя Стайнем. Фота: John Lamparski/Getty Images

Глорыя Стайнем «мірна памерла» ў сваім доме ў Нью-Ёрку ў атачэнні блізкіх людзей. Яна дзесяцігоддзямі змагалася за правы жанчын, у тым ліку за рэпрадуктыўныя правы, роўнасць і магчымасць жанчын самастойна распараджацца сваім целам.

Глорыя Стайнем нарадзілася 25 сакавіка 1934 года ў Агаё. У 1956 годзе яна скончыла Сміт-каледж у Масачусетсе, пасля чаго два гады жыла ў Індыі. Пазней вярнулася ў ЗША і пачала журналісцкую кар'еру.

У 1960‑я гады Стайнем пісала пра кантрацэпцыю, жаночыя правы і дыскрымінацыю. У 1969 годзе яе эсэ пра вызваленне жанчын пасля руху за правы чарнаскурых зрабіла яе адной з найбольш прыкметных фігур фемінісцкага руху.

Стайнем лічыла, што кантроль над рэпрадуктыўнымі органамі з'яўляецца адным з інструментаў аўтарытарных сістэм. У 2023 годзе ў інтэрв'ю Бі-бі-сі яна адзначала, што, нягледзячы на дасягнуты за дзесяцігоддзі прагрэс, жанчыны нібыта па-ранейшаму не атрымалі ўсіх неабходных правоў. У 22 гады сама Стайнем зрабіла аборт у Лондане, калі гэта было незаконна.

У 1971 годзе яна разам з аднадумцамі заснавала часопіс Ms., які стаў адным з першых выданняў, прысвечаных праблемам правоў жанчын. На яго старонках пісалі пра сэксізм, роўную аплату працы, хатні гвалт і права на аборт.

Стайнем таксама выступала супраць вайны ў В'етнаме, падтрымлівала барацьбу за правы чарнаскурых амерыканцаў і ЛГБТК+ людзей. Яна падкрэслівала цесную сувязь паміж барацьбой супраць расавай і гендарнай дыскрымінацыі і разам з іншымі актывісткамі спрыяла развіццю інтэрсекцыянальнага фемінізму.

Нягледзячы на крытычнае стаўленне да традыцыйнага інстытута шлюбу, у 2000 годзе, ва ўзросце 66 гадоў, Стайнем выйшла замуж за паўднёваафрыканскага бізнэсмена і абаронцу навакольнага асяроддзя Дэвіда Бэйла. Ён памёр ад раку ў 2003 годзе.

Стайнем працягвала грамадскую дзейнасць да 2020 года. Яна напісала дзевяць кніг, а ў 2013 годзе была ўзнагароджаная Прэзідэнцкім медалём свабоды — найвышэйшай цывільнай узнагародай ЗША.

Каментары2

  • čoms
    03.09.2026
    R.I.P
  • Бэйба
    03.09.2026
    Нешта рэдакцыя паленавалася напісаць пра тое, што яна была psyop ЦРУ.
    Калі напісаць Gloria Steinem CIA у гугле, то першая спасылка пасьля вікіпедыі будзе на старонку ЦРУ з рассакрэчанымі матэрыяламі.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў20

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць