Здароўе

У Беларусі ўпершыню правялі эндаскапічную пластыку мітральнага клапана

У РНПЦ «Кардыялогія» ўпершыню ў Беларусі выканалі эндаскапічную пластыку мітральнага клапана праз міні-доступ з выкарыстаннем штучнага кровазвароту, піша БелТА.

Скрыншот відэа РНПЦ «Кардыялогія»

Унікальную аперацыю правялі 2 верасня пасля міжнароднага майстар-класа па малаінвазіўнай хірургіі мітральнага і аартальнага клапанаў. Пацыенткай была жанчына з цяжкай формай мітральнай рэгургітацыі — станам, пры якім частка крыві вяртаецца праз клапан назад у сэрца.

Аперацыю правёў дырэктар хірургічнай службы Клінічнага цэнтра Сараеўскага ўніверсітэта прафесар Нермір Гранаў разам з беларускімі кардыяхірургамі. З дапамогай эндаскопа спецыялісты аднавілі створкі і падклапанныя структуры. Пасляаперацыйны вынік ацэнены як вельмі добры.

Яшчэ адной пацыентцы праз міжрэберны доступ, без разразання грудзіны, эндаскапічна замянілі аартальны клапан. Такая тэхніка дазваляе паменшыць боль пасля аперацыі і паскорыць аднаўленне. Аперацыя таксама прайшла паспяхова, а ўсталяваны пратэз працуе належным чынам.

У РНПЦ «Кардыялогія» адзначылі, што правядзенне такіх аперацый адкрывае новыя магчымасці для лячэння пацыентаў з захворваннямі клапанаў сэрца. Міжнароднае супрацоўніцтва і абмен вопытам з замежнымі спецыялістамі павінны дапамагчы далей развіваць малаінвазіўную і высокатэхналагічную кардыяхірургію ў Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць